Урач-кардыёлаг Смаргонскай ЦРБ паедзе на сустрэчу з Прэзідэнтам

Источник материала:  
29 кастрычніка Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца ў Палацы Незалежнасці з актывам БРСМ – сучасным прадаўжальнікам слаўных традацый ВЛКСМ. На сустрэчу з кіраўніком краіны паедзе і дэлегацыя Гродзенскай вобласці. У яе складзе будуць прадстаўнікі Смаргонскага раёна. Сярод іх - малады ўрач-кардыёлаг цэнтральнай раённай бальніцы, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Наталля ФІЛІПЧЫК.

Урач-кардыёлаг Смаргонскай ЦРБ паедзе на сустрэчу з Прэзідэнтам
Карэспандэнт газеты “Светлы шлях” сустрэўся з ёю і задаў некалькі пытанняў.

- Наталля Генадзьеўна, у мерапрыемстве рэспубліканскага маштабу будзеце ўдзельнічаць упершыню?

- Так. Таму крыху хвалююся, бо еду не проста ў Мінск, а на  сустрэчу кіраўніком краіны.

- А як успрынялі паведамленне аб тым, што Вас уключылі ў склад гродзенскай дэлегацыі?

- Вядома ж, абрадавалася. Рады за мяне і мае калегі з кардыялагічнага аддзялення.

- Калі будзе магчымасць задаць Прэзідэнту пытанні, то аб чым Вы спытаеце?

- Адразу адказаць складана. Выкажу ўдзячнасць кіраўніку краіны за тое, што моладзь мае магчымасць навучацца, развівацца ў прафесійным плане. А спытала б я, напэўна, аб тым, ці можна заканадаўча зацвердзіць норму здаровага ладу жыцця? Гэта цікавіць мяне, як урача. Я і ў сваёй дэпутацкай праграме звяртаю ўвагу на здароўе людзей. Паколькі каталічка, то спытала б яшчэ вось пра што: ці магчыма на дзяржаўным узроўні надаць статус непрацоўнага дня каталіцкім “Дзядам”, як яго мае праваслаўная Радуніца?

Гутарыў Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

←Литва: Среднестатистический белорусский мигрант - одинокий мужчина 39 лет, перевозящий грузы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика