Лепшы на пагрузцы

Источник материала:  

Большасць хлопчыкаў у дзяцінстве аддаюць перавагу ў цацках аўтамабілям і рознай спецтэхніцы. Прывабліваюць іх трактары, экскаватары, бульдозеры. Гэта не дзіўна, бо на іх можна перавозіць шматлікія грузы. Напэўна, мараць, як у дарослым жыцці яны стануць вадзіцелямі гэтых вялікіх машын і будуць прыносіць карысць людзям у будаўніцтве дарог, мастоў.

Лепшы на пагрузцы

Аляксандр Бялян пры сустрэчы не расказваў пра свае дзіцячыя мары, але паведаміў, што ў філіяле Петрыкаўскага дарожна-рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 112 КПРБУП “Гомельаблдарбуд” працуе адзіннаццаць гадоў. Ён вадзіцель пагрузчыка “Амкадор”. Да гэтага быў заняты на прадпрыемстве камунальнай галіны ў якасці экскаватаршчыка.

Нарадзіўся і жыў і ў Рагачове. У Гомелі сустрэў сваё асабістае шчасце. З жонкай Ларысай Лаўрэнцьеўнай пераехалі на яе малую радзіму, у Петрыкаў. Яна працуе ў магазіне “Меркурый”.  Маюць дарослых сыноў і дваіх унукаў, чакаюць нараджэння ўнучачкі. Старэйшы сын Дзмітрый працуе на горна-абагачальным камбінаце мантажнікам. Васіль заняты на Гомельскім ЗЛІНе.

Вось і Аляксандр Васільевіч нядаўна з калегамі  добраўпарадкавалі вуліцу Фядзюнінскага ў Гомелі. Цяпер жа на тэрыторыі суднарамонтнага завода займаецца пагрузкай друзу і адсеву, што адвозіцца на асфальтабетонны завод у Муляраўку для далейшага прымянення.

Як расказаў у час гутаркі,  за працоўны дзень выпадае адгружаць да 800 тон сыравіны для будучага дарожнага пакрыцця. Работа нялёгкая, але аплата працы, са слоў мужчыны, вартая таго.

Да прафесійнага свята Аляксандр Бялян будзе ўшанаваны Ганаровай граматай “Гомельаблдарбуда”. Гэта, як аказалася, не ўпершыню такая пашана.  Дарэчы, такую ж грамату атрымае сёлета і машыніст асфальтаўкладчыка Мікалай Цалка.

Мы віншуем усіх дарожнікаў і аўтамабілістаў з прафесійным святам і зычым здароўя, працоўных поспехаў і дабрабыту!

Інга ГІЛЕНКА.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

←Как Порошенко в Гомеле с земляками исполнил гимн Украины а капелла

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика