Людзі Смаргоншчыны: Франц Шчарбінскі

Источник материала:  
Былы другі сакратар Смаргонскага райкама камсамола Франц Шчарбінскі (на фота) першапачаткова набіраўся вопыту камсамольскай работы яшчэ падчас тэрміновай службы ў арміі. Там яго спачатку абралі сакратаром камсамольскай арганізацыі роты, а потым – батальёна. Тэарэтычна падкоўваўся ў школе камсамольскага актыву вучэбнай дывізіі, пазней – у такой жа рэспубліканскай школе.

Людзі Смаргоншчыны: Франц Шчарбінскі

Пасля службы ў арміі Франц Шчарбінскі ўладкаваўся на працу ў БМТ №41 начальнікам аддзела тэхнічнага навучання, паколькі скончыў інстытут, дзе быў членам штаба студэнцкага будаўнічага атрада, але не меў дачынення да актыўнай камсамольскай дзейнасці. 

Калі Франц Шчарбінскі станавіўся на ўлік у райкаме камсамола, то тагачасны першы сакратар Лідзія Кісялевіч прапанавала яму заняцца справамі камсамольскай арганізацыі будаўніча-мантажнага трэста №41. Тут тады ўжо надавалася ўвага адпачынку і быту моладзі. У гэтым дапамагалі ўпраўляючы трэста Яўген Станкевіч, сакратар партыйнай і старшыня прафсаюзнай арганізацый. На базе інтэрната па вул. Юбілейнай, 31 быў створаны добры маладзёжны цэнтр для правядзення вольнага часу. Адміністрацыя трэста дапамагла камсамольцам неабходнымі аддзелачнымі матэрыяламі, выдзеліла пэўную суму грошай на  закупку абсталявання, музычнай апаратуры. З былым трэстаўскім музыкантам Аляксандрам Мікалаевым Франц Шчарбінскі падтрымлівае адносіны і цяпер. А яшчэ добрым словам узгадвае актыўнага камсамольца Зянона Кляўца.

“У трэсце мы праводзілі спаборніцтвы паміж камсамольскімі пярвічкамі, - распавядае Франц Шчарбінскі. - Калі ў нас з’явілася магчымасць распараджацца сваімі фінансавымі сродкамі, якія складаліся з часткі камсамольскіх узносаў і заробленых на суботніках грошай, то мы  пачалі заахвочваць камсамольцаў, у першую чаргу актыў і радавых членаў камсамольскай арганізацыі, якія адказна, з душой ставіліся да сваёй працы. Заахвочвалі не толькі маральна (падзякі, граматы), але і матэрыяльна (прызы, каштоўныя падарункі). Лепшым камсамольцам будаўніча-мантажнага трэста №41 выдавалі пуцёўкі ў дамы і на базы адпачынку. Некаторыя з іх знаходзіліся ў маляўнічых мясцінах Прыкарпацця. Ладзіліся экскурсійныя паездкі ў гарады, цікавыя ў архітэктурным і гістарычным плане”.

Гады ідуць.  Цяпер былы камсамольскі актывіст Франц Шчарбінскі сталага ўзросту чалавек, мае салідную пасаду – дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю, у склад якога ўваходзіць сетка магазінаў па продажы электра-, бензаінструменту, садовай тэхнікі. Спраў хапае, але прызнаўся, што іншым разам у вольную хвіліну ўзгадвае камсамольскую маладосць. Цікавая была пара.

Людзі Смаргоншчыны: Франц Шчарбінскі

Прадстаўнікі Смаргоншчыны: (у цэнтры) Таццяна РОГАЧ, Франц ШЧАРБІНСКІ, Раіса ЗАХАРЫЧ.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

←Падмурак ураджаю закладваецца восенню

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика