Штодзень прагулкі выхаванцаў асінаўшчызненскага дзіцячага сада ахоплены працоўнай дзейнасцю

Источник материала:  
Што дзіця лічыць сваёй малой Радзімай? Дом, у якім жыве разам са сваёй сям’ёй, навакольнае асяроддзе, мясціны, якія наведвае часцей за ўсё. А дзе большую частку часу праводзіць дашкольнік?

Штодзень прагулкі выхаванцаў асінаўшчызненскага дзіцячага сада ахоплены працоўнай дзейнасцю

Менавіта ў дзіцячым садзе, які стаў для яго другім домам, а ў кожным доме, як вядома, павінен быць сапраўдны гаспадар. Таму нашы выхаванцы і сталі маленькімі руплівымі гаспадарамі, якія разам з дарослымі імкнуцца стварыць на тэрыторыі ўстановы парадак, прыгажосць і ўтульнасць.

Штодзень у час прагулак выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Асінаўшчызненскі яслі-сад - пачатковая школа”  ахоплены працоўнай дзейнасцю: зімой чысцяць дарожкі ад снегу, вясной садзяць агарод і кветнікі, летам даглядаюць іх, восенню зграбаюць на ўчастку апаўшае лісце, збіраюць насенне кветак.

Назіраеш за тым, з якой ахвотай, стараннасцю і задавальненнем працуюць дзеці, і душа радуецца: падрастаюць сапраўдныя працавітыя гаспадары – будучае нашай Радзімы.

Штодзень прагулкі выхаванцаў асінаўшчызненскага дзіцячага сада ахоплены працоўнай дзейнасцю

Святлана ЦЫБОЎСКАЯ, выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “ВПК Асінаўшчызненскі яслі-сад-пачатковая школа”. 

←Равков: военное сотрудничество с Россией - важный элемент сдерживания угроз в Восточноевропейском регионе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика