Другасная сыравіна – гэта эканоміка і здароўе

Источник материала:  

На працягу ўсёй гісторыі чалавечай цывілізацыі сацыяльны ўзровень жыцця грамадства вызначаўся вытворчасцю прадметаў спажывання – ад неабходных прадуктаў харчавання, посуду, мэблі, жылля да разнастайных транспартных сродкаў і сучаснай бытавой тэхнікі.

Рост аб’ёмаў вытворчасці суправаджаецца павелічэннем колькасці прамысловых і бытавых адходаў. У Беларусі колькасць такіх адходаў ацэньваецца лічбай больш за 40 мільёнаў тон у год.

Акрамя адходаў вытворчасці ў рэгіёне штогод назапашваецца каля 670 тысяч тон адходаў спажывання.

У цяперашні час у рэспубліцы дзейнічаюць наступныя механізмы ўключэння другасных матэрыяльных рэсурсаў у грамадзянскі абарот: сетка прыёмных пунктаў збору другаснай сыравіны; сістэма паасобнага збору камунальных адходаў пры дапамозе ўстаноўкі спецыяльных кантэйнераў; сартаванне адходаў на станцыях сартавання.

Традыцыйнай формай збору другасных матэрыяльных рэсурсаў з’яўляецца нарыхтоўчая сетка спажывецкай кааперацыі.

Палімерныя адходы  застаюцца аднымі з найбольш запатрабаваных у якасці сыравіны для прадпрыемстваў-перапрацоўшчыкаў вобласці. Перапрацаваныя папяровыя адходы ў далейшым прымяняюцца для вытворчасці ўпакоўкі, іншых тавараў народнага спажывання, а таксама ў вытворчасці экаваты і валакністых пліт, якія выкарыстоўваюцца для ўнутранага аздаблення памяшканняў.

Адходы шкла выкарыстоўваюць у якасці дадатку да асноўнай сыравіны.

Згодна з законам пра абыходжанне з адходамі юрыдычныя асобы і прадпрымальнікі абавязаны забяспечваць збор адходаў і іх падзел па відах (за выключэннем выпадкаў, калі змешванне адходаў розных відаў дапускаецца ў адпаведнасці з тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі), а жыхары абавязаны збіраць адходы паасобна, калі такія ўмовы створаны.

Пэўная колькасць другаснай сыравіны назапашваецца і ў нашым раёне. КУП “Петрыкаўскі райжылкамгас”, які і займаецца зборам і перапрацоўкай другаснай сыравіны, усталяваны кантэйнеры для паасобнага збору бытавых адходаў на спецыяльных пляцоўках.

Як паведамілі ў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, вываз другаснай сыравіны разам са смеццем на палігоны цвёрдых камунальных адходаў забараняецца. За гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры ад пяці да пяцідзесяці базавых велічынь, на прадпрымальніка – да двухсот базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да тысячы базавых велічынь.

Як паказаў нядаўні  маніторынг палігонаў цвёрдых камунальных адходаў, маюцца факты вывазу на іх другаснай сыравіны. Так, у досыць вялікай колькасці прысутнічалі пластыкавыя, папяровыя, шкляныя і будаўнічыя адходы на гарадскім і макарыцкім палігонах. Да таго ж гарадскі палігон патрабуе абвалоўкі і ўсталявання агароджы з тыльнага боку. На палігоне ў Макарычах неабходна страмбаваць адходы і прыбраць ад разнесенага смецця тэрыторыю ўезду.

Па выніках маніторынгу ўласніку палігонаў выдадзена прадпісанне на ліквідацыю выяўленых парушэнняў і арганізацыю кантролю за ўвозам на іх тэрыторыю адходаў.

Але ж і мы, жыхары, таксама павінны паклапаціцца пра асобны збор адходаў. Гэта ўвогуле няцяжка, але карысна ва ўсіх сэнсах.

Д. АЛЯКСАНДРАЎ.

Фота аўтара.

Другасная сыравіна –  гэта эканоміка і здароўе

Другасная сыравіна –  гэта эканоміка і здароўе

Другасная сыравіна –  гэта эканоміка і здароўе

←Наибольшее число обращений в областной Комитет госконтроля поступило от жителей Бреста, Пинска и Барановичей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика