З нараджэннем, “Дзіця міру”!

Источник материала:  
З нараджэннем, “Дзіця міру”!

 З'яўленне новага жыцця – заўсёды святочны і ўрачысты момант. Асабліва сімвалічна, калі такая радасць адбываецца ў Дзень міру, які па рашэнні Генеральнай Асамблеі ААН адзначаецца 21 верасня. Сярод сімвалаў міру, якія нарадзіліся ў гэты дзень, адзін маленькі жыхар нашага раёна – Марыя Халадовіч. 


Спецыяльна да гэтага свята раённае аддзяленне ГА  “Беларускі фонд міру” праводзіць акцыю “Дзіця міру”, у рамках якой ушаноўваюць маці, якія нарадзілі дзетак у гэты дзень. Трэба адзначыць, што гэта мерапрыемства стала ўжо традыцыйным і праходзіць у нашым раёне ўжо некалькі гадоў запар. Вось і гэты год не стаў выключэннем: маладую сям’ю з самымі цёплымі пажаданнямі і віншаваннямі наведалі старшыня раённага аддзялення ГА “Беларускі фонд міру” Аляксандр Велікаселец і яго намеснік Алена Бонда, якія ўручылі нованароджанай сертыфікат на права насіць званне “Дзіця міру”, а  шчаслівым бацькам Аляксею і Крысціне Халадовіч з пасёлка Зялёны Бор – грашовы падарунак (на здымку).

– Нараджэнне дзіцяці – цудоўная падзея ў жыцці кожнай сям’і, – сказаў Аляксандр Фёдаравіч. – Вельмі хочацца, каб маленькая Марыя, “дзіця міру” гэтага  года, сваім з’яўленнем на свет зрабіла шчаслівымі ўсіх, каб яна расла здаровай, а ў доме і душах дарослых быў мір і спакой…
Ён пажадаў сям’і дабрабыту і, вядома ж, міру, а таксама выказаў упэўненасць, што ў дзяўчынкі, якая нарадзілася ў такі знамянальны дзень, усё ў жыцці складзецца паспяхова. Віншаванне стала прыемнай нечаканасцю для бацькоў. Калі дачушка падрасце, яны абавязкова раскажуць ёй, у які дзень яна з’явілася на свет. Крысціна і Аляксей ад душы дзякавалі гасцям за праяўленыя клопат і ўвагу. 

– Думаю, званне “Дзіця міру” будзе матываваць дачушку ісці дарогай поспехаў і здзяйсненняў, якія абавязкова будуць на яе шляху, – сказала маладая мама.
Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара. 

←Безопасность на тепловых сетях

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика