Святая Імша, канцэрт і латарэя. Парафія Св. Яна – Паўла ІІ адзначыла ўрачыстасць свайго заступніка
22.10.2018
—
Новости Общества
22 кастрычніка ў Каталіцкім касцёле ўспамінаюць Святога Яна – Паўла ІІ. У смаргонскай парафіі, якая носіць тытул гэтага святога, у вігілію, 21 кастрычніка, з гэтай нагоды прайшло парафіяльнае свята.
Споведзь перад Святой Імшой
Пробашч парафіі Святога Яна - Паўла ІІ кс. Яўген УЧКУРОНІС
Ікона Святога Яна - Паўла ІІ
Парафіяльны хор
Галоўным цэлебрантам Святой Імшы стаў айцец Анатоль ЯРОШКА, пробашч маладзечанскай парафіі Св. Айца Піо
Таксама на супольнай малітве прысутнічалі светары са Смаргонскага дэканату і яго ваколіц
Пасля Святой Імшы свята прадоўжылася ў зале Цэнтра культуры. Тут гасцей чакаў канцэрт музычных гуртоў AVE (клерыкі Гродзенскай духоўнай семінарыі) і Laudans.
Гурт Laudans
Гурт AVE
Адметнай рысай другой паловы святкавання стаў удзел прысутных у бяспройгрышнай латарэі. Сродкі ад рэалізацыі квіткоў латарэі пайшлі на будову новага касцёла.
Сяргей ЮРЭВІЧ.
Фота аўтара.