Лепшыя на палявых работах
У райкаме прафсаюза работнікаў АПК падвялі прамежкавыя вынікі ў працоўным спаборніцтве сярод механізатараў, занятых на палявых работах.
Так, па стане на 8 кастрычніка лепшым механізатарам сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна, занятым на адвозцы зялёнай масы кукурузы да сіласных траншэй, стаў механізатар з КСУП імя Ульянава Юрый Лыскоў, які трактарам “Беларус-1523” перавёз больш за 3,6 тысячы тон. Лепшым на ўборцы кукурузы на зерне стаў механізатар з КСУП “Капаткевічы” Уладзімір Бажок, які камбайнам “КЗС-1218” намалаціў 890 тон зерня. На ўборцы кукурузы на сілас перамогу атрымаў механізатар з ААТ “Петрыкаўскі аграсервіс” Сяргей Корбут, які камбайнам “JAGUAR-870” скасіў і здрабніў больш за 9,4 тысячы тон кукурузы. Лідарам на сяўбе азімых прызнаны механізатар з КСУП “Капаткевічы” Руслан Качэля, які трактарам “Беларус-3022” у счэпцы з пасяўным агрэгатам “Amazone” пасеяў 1451 гектар.
З гэтай нагоды ў мінулы чацвер старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Берднік завітала да механізатараў і ўручыла ім падарункі.
Дзмітрый БЯЛЬКО.
Фота аўтара.