Сцэна – гэта прафесія і хобі

Источник материала:  

Прафесійнае свята працаўнікоў культуры адзначалася ў нашай краіне ў мінулую нядзелю. Урачыстасць, прысвечаная гэтай падзеі, адбылася напярэдадні ў раённым Доме культуры, дзе сабраліся прадстаўнікі ўстаноў культуры нашага раёна.

Распачаў цырымонію ўзнагароджвання намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Хулуп, які ўручыў культработнікам ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама і райвыканкама.

Да віншаванняў далучылася начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Сенька. Яна адзначыла, што педагогі і работнікі культуры заўсёды ідуць поруч і выконваюць, па вялікім рахунку, адну задачу – выхоўваюць у чалавеку  лепшыя якасці і прагу да выдатнага.

Эстафету ўзнагарод і падзяк працягнулі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлага Насеня і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Галіцкая. На мерапрыемстве былі адзначаны не толькі лепшыя работнікі, але і калектывы-пераможцы аглядавых конкурсаў.

Так у конкурсе “Захапленне на любы густ” гран-пры атрымаў Кашэвіцкі сельскі Дом культуры, а Навасёлкаўскі СДК адзначаны ў  конкурсе народнай творчасці “Сялянскі кірмаш”. Парадавала ўзнагародамі культработнікаў і раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Ну і, канечне, не абышлося без творчых падарункаў. Спевамі і танцамі сваіх калег радавалі самадзейныя артысты з устаноў культуры раёна.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Сцэна – гэта  прафесія і хобі

Сцэна – гэта  прафесія і хобі

Сцэна – гэта  прафесія і хобі

Сцэна – гэта  прафесія і хобі

Сцэна – гэта  прафесія і хобі

←Летняя оздоровительная кампания прошла в штатном режиме - Болбатовский

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика