Ведай свой край. Вучні сёмай школы завіталі ў старажытнае Крэва

Источник материала:  
У гэтым годзе восень шчодрая на падарожжы. Зусім нядаўна, у верасні, мы з вучнямі наведалі этнаграфічны музей сярэдняй школы №6 г. Смаргоні. І вось кастрычнік падараваў нам новае падарожжа. На гэты раз мы, вучні 7 “А” і 7 “Б” класаў, завіталі ў старажытнае Крэва.

Яно сустрэла нас насцярожана: туманная дымка ахутала ўсё навокал, схавала сонца, якое зіхацела ў Смаргоні перад нашым ад’ездам, ледзь-ледзь праглядалі  абрысы пабудоў. Здавалася, што ўсё напоўнена нечаканасцю, таямнічасцю, быццам прывіды Сярэднявечча вартавалі гэту зямлю.

Але настрой змяніўся, як толькі мы ўвайшлі ў мясцовую школу. Там нас ветліва сустрэлі настаўнікі, добразычліва прывіталі навучэнцы. Экскурсаводы школьнага музея з захапленнем расказалі пра гісторыю роднага Крэва, пра старажытны замак, распавядалі шматлікія легенды, якімі, здаецца, напоўнены кожны куточак гэтай зямлі. Незвычайная цішыня стаяла ў музейным пакоі. Кейстут, Вітаўт, Ягайла, чароўная княжна… Гістарычныя постаці змяняліся адна за адной. Якая багатая гісторыя ў нашай зямлі!

Ведай свой край. Вучні сёмай школы завіталі ў старажытнае Крэва

Ведай свой край. Вучні сёмай школы завіталі ў старажытнае Крэва

А пасля былі спартыўныя спаборніцтвы. Нашы футбалісты сустрэлі тут сапраўдных сапернікаў. Спартыўная зала была перапоўнена азартам, эмоцыямі, хваляваннямі.

Ведай свой край. Вучні сёмай школы завіталі ў старажытнае Крэва

Калі мы  пакідалі Крэўскую школу, то сонца ўжо разагнала туман і ўсміхалася нам, пасылаючы ласкавыя промні кожнаму праз вокны аўтобуса. 

Цудоўны восеньскі дзень…

Валянціна ЛУКОШКА, класны кіраўнік 7 “А” класса СШ №7 г. Смаргоні.

←БНТУ будет обучать IT-технологиям в строительстве - интервью

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика