Самым пяшчотным, ласкавым самым…

Источник материала:  

Раніца мінулай пятніцы была адзначана ўрачыстым шанаваннем жанчын з нагоды Дня маці, што адбылося ад імя кіраўніцтва раённай улады ў Петрыкаўскім РДК. Прадстаўніцы прыгожага полу, якія прысутнічалі на свяце, – жанчыны розных прафесій з вёсак і горада. Разам з тым усе яны паяднаныя не толькі шчасцем быць матулямі, але і ўзорам для астатніх.

Распачаў сустрэчу сваім віншаваннем старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка. Ён адзначыў, што Дзень маці невыпадкова стаіць у календары поруч з вялікім праваслаўным святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы – дня годнасці, павагі і адданасці сваёй маці. Кіраўнік раёна павіншаваў усіх матуль Петрыкаўшчыны са святам і пажадаў жанчынам моцнага здароўя і дабрабыту.

Да старшыні райвыканкама далучыліся члены раённага выканаўчага камітэта і кіраўнікі падраздзяленняў. Са словамі падзякі за аказаны гонар да прадстаўнікоў улады звярнулася адна з прысутных матуль Людміла Занкевіч.

Разам з кветкамі і падарункамі жанчыны-маці атрымалі і творчую падзяку – перад імі выступілі мясцовыя артысты рознага ўзросту, што, безумоўна, надало мерапрыемству належны настрой.

Арцём ГУСЕЎ.

Фота аўтара.

Самым пяшчотным, ласкавым самым…

Самым пяшчотным, ласкавым самым…

Самым пяшчотным, ласкавым самым…

←Мэр Витебска рассказал, когда сдадут детсад в Билево

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика