Восень – пара творчасці
15.10.2018
—
Новости Общества
Восеньская пара зачароўвае нас сваімі фарбамі, натхняе на творчасць. Важна не прапусціць гэтых імгненняў, бо менавіта яны – самы цікавы спосаб развіцця дзіцяці праз яднанне з прыродай: шышкамі, жалудамі, лісцем, каштанамі, гароднінай.
Выхаванцы сярэдняй групы ДУА “Санаторны яслі-сад №9 г. Смаргоні” на працягу верасня збіралі і прыносілі прыродныя матэрыялы, знаёміліся з імі пры дапамозе педагогаў.
Стварэнне кампазіцый суправаджаў абавязковы выхаваўчы матыў, напрыклад, “Дапаможам адзінокаму вожыку не сумаваць” ці “Адной саве не справіцца”. Для стварэння некаторых выяў патрэбна была папярэдняя работа з бацькамі (скласці лісты ў пакет ці назбіраць жалудоў і інш.).
Вельмі прыемна, што ні адзін з іх не адмовіўся. Але самы пазітыўны момант у нашай агульнай справе – гэта той настрой, які панаваў падчас працы: бадзёры і зацікаўлены. Выхаванцам хацелася гуляць з новай цацкай і забраць яе дадому.
Анастасія МАРШАЛАК, выхавацель дашкольнай адукацыі.