Падтрымка з “клопатам”

Источник материала:  

Падтрымка з “клопатам”

Раённая арганізацыя Чырвонага  Крыжа напярэдадні Дня пажылых людзей наведала 16 адзінокіх пенсіянераў. Уручылі ім прадуктовыя наборы і цёплае адзенне. У Капаткевіцкую  гарпасялковую і Навасёлкаўскую ўчастковую бальніцу для палат сястрынскага догляду перададзена пасцельная бялізна, памперсы,  адзенне, кандытарскія вырабы для “салодкага стала”. Пражываючым у палаце сястрынскага догляду Ляскавіцкай  участковай бальніцы Чырвоны Крыж сумесна з РАНС  уручылі ручнікі, бялізну, цёплае адзенне, прысмакі.

Валанцёры Капаткевіцкай школы наведалі мясцовы дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў,  уручылі яго жыхарам сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, і выступілі з канцэртам. Валанцёры-школьнікі таксама павіншавалі пажылых людзей па месцы жыхарства.

У першым тэрапеўтычным аддзяленні ЦРБ пры спонсарскай падтрымцы прадпрымальніка Аляксандра Кузьміча сіламі Петрыкаўскага ўчастка Жыткавіцкага ПМК-97 быў зроблены касметычны рамонт у палаце для ветэранаў. Арганізатарам  рамонту выступіла наша таварыства.

Усе перадсвяточныя акцыі былі праведзены пры спонсарскай падтрымцы прадпрымальнікаў Уладзіміра Фурмана, Святланы Сялюк і Анатоля Мячына.

Акцыя “Клопат”, праводзімая сумесна з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях, працягнулася напярэдадні Дня маці. Былі наведаны пажылыя маці, пяць шматдзетных сем’яў, у адной з якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды. У падарунак сем’і атрымалі прадуктовыя наборы, пасцельную бялізну і адзенне. Ад РАНС дзеці атрымалі настольныя гульні па пажарнай бяспецы.

Людміла ПЕТУХОВА,

старшыня райарганізацыі БТЧК.

←"На БелАЭС произошла авария с выбросом в атмосферу радиоактивной среды". Фото и видео с учений МЧС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика