Жыхары Клідзенят адзначылі свята вёскі
Хтосьці тут нарадзіўся і вырас, а хтосьці жыве і цяпер. За свой век гэта вёска выгадавала не адно пакаленне. Паводле пісьмовых крыніц яна вядома з пачатку 17 стагоддзя. Сёння ў вёсцы налічваецца 93 двары, пражывае тут каля 170 чалавек.
Адкрыў урачыстасць старшыня Залескага сельвыканкама Зянон Грышкевіч, які павіншаваў вяскоўцаў. А пасля да яго прывітання далучыліся артысты Залескага Дома культуры, якія падрыхтавалі цікавую праграму.
Душэўныя песні, конкурсы і віктарыны. Даўно жыхары Клідзенят не акуналіся ў атмасферу сапраўднага свята. На свяце павіталі знакамітых землякоў, старасту вёскі, а таксама самага маленькага і самага старэйшага жыхароў. Былі таксама падведзены вынікі конкурсу “Хата ўзорнага парадку і быту”. Пераможцамі сталі Анатоль Лазар, Соф’я Івашка і Лідзія Паўлоўская.
Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.