Сяўба на фінішы

Источник материала:  

У КСУП “Кашэвічы” сяўба азімых на збожжа выйшла на фінішную прамую.

Як адзначыў дырэктар гаспадаркі Іван Слуцкі, па стане на 8 кастрычніка тут пасеяна 550 гектараў азімых пры заданні 640. Два-тры дні – і можна будзе гаварыць пра завяршэнне яшчэ адной важнай сельскагаспадарчай справы.

А пакуль сейбіт Сяргей Цагельнік упэўнена абмервае на сваім трактары “Беларус-3022” у счэпцы з пасяўным агрэгатам “АПП-6М” падрыхтаваныя Васілём Сівіздралам і Анатолем Бухтарэвічам палеткі. На падвозцы і загрузцы насення заняты Віталь Жукоўскі.

Сяўба на фінішы

Вось-вось завершыцца нарыхтоўка кукурузнага сіласу і ўборка кукурузы на зерне, якой на ўсе мэты было пасеяна 1100 гектараў. На ўказаную дату пры заданні 13 тысяч тон у траншэі тут закладзена 10 тысяч. Усю масу скасіў і здрабніў на кормаўборачным камбайне “КВК-800” Уладзімір Сарочык (на здымку). Аднак гэта не ўсе дасягненні механізатара – у яго капілку дадаткова залічыцца і скошаная кукуруза ў ААТ “Курыцічы”, куды кашэвіцкі атрад накіраваны на дапамогу, ужо заклаўшы 3800 тон сіласу.

Што датычыць адвозкі здробненай масы ў траншэі, дык у гэтым дапамагаюць гаспадарцы механізатары з ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” і з ПМС.

Да завяршэння падыходзіць і ўборка кукурузы на зерне, для чаго было адведзена 300 гектараў. Механізатар Сяргей Харашун на камбайне “КЗС-1218” намалаціў 800 тон зерня. Да ўборкі яму яшчэ належыць каля 50 гектараў.

Як адзначыў Іван Слуцкі, большая частка зерня кукурузы адвозіцца на камбінаты хлебапрадуктаў у абмен на камбікармы. Для сваіх жа патрэб частка зерня размолваецца. Такім чынам штодзень апрацоўваецца каля 3-4 тон зерня.

А каб работа спорылася і нічога не замінала працоўнаму працэсу, механізатары, занятыя на восеньскіх палявых работах, забяспечаны гарачым харчаваннем, якое па дамоўленасці гатуецца ў сталовай КСУП імя Ульянава.

Дзмітрый БЯЛЬКО.

Фота аўтара.

 

←Документы и фотоматериалы о жизни Гомеля во время немецкой оккупации представят на выставке «829 дней»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика