Выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку Смаргонскага СПЦ наведаліся ў госці да былых работнікаў установы
08.10.2018
—
Новости Общества
Паветра становіцца халадней, але за акном стаў пераважаць залаты колер лісця, які, калі верыць псіхолагам, аказвае пазітыўны ўплыў на эмацыйны стан чалавека. Менавіта ў гэты час і праходзіць дэкада “Залаты ўзрост”.
Выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку Смаргонскага СПЦ пад кіраўніцтвам выхавальнікаў Галіны Паўлаўны Зражэўскай і Вольгі Міхайлаўны Рэдзько вырабілі маляўнічыя паштоўкі, напісалі добрыя пажаданні і словы падзякі, а пазней наведаліся ў госці да былых работнікаў нашай ўстановы, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку.
І дарослых і дзяцей у кожным доме гасцінна сустракалі пачастункам.
Агульнавядома, што людзі “залатога ўзросту” маюць больш багаты жыццёвы вопыт, якім яны здольныя падзяліцца з маладым пакаленнем, і павага да старэйшых ад моладзі цягне за сабой усе добрыя ўчынкі.
Дзеці прытулку як ніхто разумеюць, наколькі важныя цёплыя ўзаемаадносіны з іншымі людзьмі.
Ларыса ТАТАРЫНАВА, дырэктар Смаргонскага СПЦ