Свята вёскі прайшло ў Залессі

Источник материала:  

Было шмат моладзі і дзяцей. Гледачы падтрымлівалі выступаючых: падпявалі ім, танцавалі. Дзецям прапаноўвалі розныя забавы: скачкі на батуце, пачастункі, катанне на кані.
Свята праходзіла на невялічкім полі каля ракі Пліса. Была зроблена імправізаваная сцэна, якую ўпрыгожылі рознымі рэчамі ў нацыянальным стылі.
Ініцыятар правядзення мерапрыемства – старшыня Перасадскага сельскага Савета Вольга Паўлаўна Корчмар. Для яе галоўнае – каб жыццё вяскоўцаў стала цікавейшым, весялейшым, каб старых не забывалі.
Спонсар свята – кіраўнік сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Божадары» Мікалай Паўлавіч Хілько са словамі падзякі звярнуўся да ветэранаў працы і ўручыў ім грашовыя ўзнагароды і падарункі:
– Прыемна сёння прысутнічаць на вашым свяце. Дзякую за тое, што не забываеце і запрашаеце да сябе ў госці. І сёння дазвольце ад сябе асабіста, а таксама ад кіраўніцтва і калектыву сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Божадары» павіншаваць усіх прысутных з вашым святам – святам вёскі! Пажадаць міру, дабрабыту і, канешне, здароўя.
Узнагароджвалі па намінацыях. Першая з іх – «Ветэраны працы». Былі адзначаны тыя, хто аддаў працы значную частку свайго жыцця ў такіх галінах, як жывёлагадоўля і паляводства. Не абыйшлі ўвагай і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Сёння ў вёсцы іх толькі двое – Уладзімір Іванавіч Сямашка і Уладзімір Пятровіч Залескі.
У намінацыі «Доўгажыхары» павіншавалі трох жыхароў вёскі – Уладзіміра Іванавіча Сямашку, якому споўнілася 92 гады, Кацярыну Матвееўну Моніч, якой 87 год, і Ніну Яфрэмаўну Кучынскую – 86 год. У намінацыі «Пажылая сямейная пара» павіншавалі Георгія Міхайлавіча і Марыю Аляксандраўну Мазынскіх, якія пражылі ў шлюбе 54 гады. Таксама адбылося ўшаноўванне ў такіх намінацыях, як «Патомны чыгуначнік», «Юбіляры года», «Шматдзетная сям’я», «Нованароджаныя», «Мой утульны куток»…
Нягледзячы на зменлівае надвор’е, гэты дзень прынёс
добры настрой і ўсмешкі ўсім прысутным.

Настасся КАПЦАВА, фота аўтара

←В Беларуси обновили перечень основных лекарственных средств

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика