З павагай да пажылых
У рамках дэкады “Залаты ўзрост” у аграгарадку Лылойці праводзіліся мерапрыемствы для пажылых людзей. 30 верасня ў Лылойцінскім Доме культуры прайшоў святочны агеньчык, які быў арганізаваны пры дапамозе і падтрымцы філіяла “Жодзішкі” і старшыні ветэранскай арганізацыі прадпрыемства Ігнатовіч З.Ф.. Як падарунак для людзей “залатога” узросту, прагучаў канцэрт, у якім прынялі ўдзел навучэнцы Сыраваткінскіх яслей-сада-сярэдняй школы, артысты з “Цёплага дома” г.Смаргоні і ўдзельнікі самадзейнай мастацкай творчасці Лылойцінскага Дома культуры.
Цікавай і змястоўнай была канцэртная праграма, якая была прадстаўлена для тых, хто пражывае ў філіяле “Цеплы дом” аг.Лылойці. Добры і бадзёры настрой стваралі ўдзельнікі мастацкай творчасці мясцовага Дома культуры. У канцэртнай праграме гучалі народныя песні і выконваліся беларускія народныя танцы.
3 кастрычніка ў Доме культуры прайшла сустрэча-ушанаванне “Залатая пара лістапада”, дзе гасцей чакаў “салодкі” стол, музычныя віншаванні і цёплыя словы падзякі за працу, мудрасць і аптымізм. Прысутным былі ўручаны кветкі і невялікія сувеніры.
Дзень пажылых людзей – гэта даніна павагі да старэйшага пакалення, перад якім мы ў неаплатным даўгу, але ў нашых сілах зрабіць іх жыццё лепшым, напоўненым цяплом і святлом.
Н.М.ТАПУЦЬ, мастацкі кіраўнік Лылойцінскага ДК.