У Смаргонскай дзіцячай школе мастацтваў прайшло пасвячэнне ў першакласнікі
03.10.2018
—
Новости Общества
У дзіцячай школе мастацтваў імя М. К. Агінскага ўшаноўвалі хлопчыкаў і дзяўчынак, якія прыйшлі ў першы клас гэтай установы. Тут для іх былі падрыхтаваны пасвячэнне ў першакласнікі і канцэрт. Вядучымі былі героі вядомай казкі “Маша і Мядзведзь”, актыўны ўдзел у мерапрыемстве прымалі і маленькія віноўнікі ўрчыстасці.
На ўрачыстасць у дзіцячую школу мастацтваў запрасілі бацькоў першакласнікаў. Яны з цікавасцю гляделі на тое, што адбывалася на сцэне, радаваліся за сваіх дзяцей, якія выступалі з канцэртнымі нумарамі.

Дзеці захоплены тым, што адбываецца на сцэне

Юная піяністка.

Загадкі для дзяцей. У слове трэба знайсці назву ноты.

Выступаюць флейтысткі.

Трыо гітарыстак.

Танцавальная група.

Зачытваецца пасвячэнне ў першакласнікі.

Фея мастацтваў уручае першакласнікам медалі.

Фота на памяць.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.