В Шумилинском историко-краеведческом музее открылась персональная выставка Ларисы Сафончик
01.10.2018
—
Новости Общества
Свята залатой пары
Актыўных творчых людзей аб’ядноўвае сумесны праект раённай ветэранскай арганізацыі і Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея “Народны раднік”, які дапамог многім людзям раскрыцца, паверыць у сябе і нават асмеліцца на ўласную творчую выставу.
Сталы ўзрост. З розным багажом прыходзяць да яго людзі. З рознымі планамі і памкненнямі. Па-рознаму распараджаюцца тым вольным часам, які ў якасці бонуса прыкладваецца да статуса сталага чалавека. Адны працягваюць працаваць, другія бяруць на сябе клопат пра ўнукаў, трэція становяцца гуру агародніцтва і кветкаводства…
Ёсць яшчэ адна кагорта: творчыя асобы. Прычым, некаторыя і самі пра гэта не ведалі ці адмахваліся ад такіх парываў уласнай душы, бо не было часу. А тут з’явілася вольная хвіліна, чалавек прыадкрыў гэтую творчую скарбонку – а там ужо безліч ідэй, толькі бяры і твары.
Ларыса Пятроўна Сафончык рашылася ўжо на другую персанальную выставу – першая была роўна год таму. А 28 верасня, якраз напярэдадні свята людзей залатога ўзросту, у Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі на прэзентацыю яе новай выставы “Фантазія. Мастацтва. Майстэртва” сабраліся яе сябры-аднадумцы, удзельнікі “Народнага радніка”…
Аліна ПЯТРОВА.
Цалкам матэрыял можна прачытаць у №76 ад 02.10.2018 г.