Настаўнік і проста добры чалавек

Источник материала:  

Людзі сталага ўзросту. Бясконца дарагія — нашы мамы і таты, бабулі і дзядулі. Людзі вялікай мудрасці, душэўнай шчодрасці з немалым жыццёвым вопытам. Некаторыя з іх бачылі вайну… Сёння гаворка пойдзе якраз пра такога чалавека.

Настаўнік і проста добры чалавек

Жанчына паважанага ўзросту жыве ў вёсцы Грынькі, ёй ужо больш за восемдзесят. Эмілія Пятроўна Маркевіч прозвішча мае ад мужа. Вельмі любіць гэтую вёску, хаця ў 1958 годзе гэта Слаўгарадская дзяўчынка і чуць не чула пра Грынькі.
Як жа яно было?.. Дзяцінства яе прыйшлося на гады ліхалецця, добра памятае тыя страшныя ваенныя дні. Бацька быў пісарам палка і дайшоў аж да Берліна. Тое, што ён расказваў, засталося ў памяці. І дзяўчынка ўжо тады вырашыла сваю будучыню звязаць з гісторыяй. Памятае, як старалася вучыцца, бо вельмі хацела зацвердзіцца ў жыцці і быць годнай грамадзянкай сваёй краіны.
Пасля заканчэння школы адправілася ў Мінск, дзе і атрымала вышэйшую адукацыю. Размеркавалі ў Чашніцкі раён, у вёску Грынькі, настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства. З той пары і прырасла да гэтага мілага і любага сэрцу мястэчка. Праз некалькі гадоў сустрэла і пакахала мясцовага хлопца Васіля, які таксама быў настаўнікам, але рабіў пад Полацкам… Калі вырашылі жаніцца, ён вярнуўся на сваю малую радзіму — у Грынькі. Працаўладкаваўся намеснікам дырэктара ў школе, дзе шчыравала Эмілія. Дружна жылі маладыя людзі, нарадзілі дзвюх дачок. Так утварылася моцная настаўніцкая сям’я. Шмат цяжкасцей сустракалася на шляху ў маладых спецыялістаў, асабліва ў першыя гады педагагічнай дзейнасці, але дзякуючы настойлівасці і працавітасці з усім спраўляліся.

Настаўнік і проста добры чалавек

Так разам з мужам і прарабілі ў Грынькаўской школе больш за сорак гадоў. Творчае стаўленне да працы, высокі прафесіяналізм адзначаны шматлікімі ўзнагародамі. Была Дэлегатам VII з’езда настаўнікаў Беларускай ССР ад Віцебскай вобласці, узнагароджана нагруднымі знакамі «Выдатнік народнай асветы», «Отличник просвещения СССР», прысвоена званне старшы настаўнік. Гэта прызнанне яе заслуг і значнасці працы настаўніка.

Настаўнік і проста добры чалавек

Сямейнае жыццё склалася добра. З мужам жылі дружна, паказваючы прыклад іншым. Прайшоў час, дзеці скончылі школу, вывучыліся і знайшлі месца ў жыцці. Жывуць і працуюць у сталіцы. У Эміліі Пятроўны трое ўнукаў і двое праўнукаў.
Зараз педагог на заслужаным адпачынку, але сумаваць не прыходзіцца. Яна сёння, як і раней у вольны час, з газетай ці кнігай у руках. «Трэба ісці ў нагу з часам. Кожны дзень нешта пазнаваць, інакш нельга», — кажа Эмілія Пятроўна. Дзверы яе дома заўсёды адкрытыя для родных, аднавяскоўцаў, сяброў і былых вучняў. Жадаем ёй моцнага здароўя, дабра.

Марына МІШУЛКОВА.

←День города в Костюковичах завершился фейеверком

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика