Людзі звярнуліся са сваімі пытаннямі і праблемамі
28.09.2018
—
Новости Общества
У чацвер, 27 верасня, прыём грамадзян правялі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч, пракурор раёна Андрэй Клышэвіч і галоўны спецыяліст Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Святлана Капцова.
Прыём грамадзян у дзіцячай школе мастацтваў.
Месцамі для правядзення прыёму былі вызначаны дзіцячая школа мастацтваў імя М. К. Агінскага і памяшканне раённага аб’яднання прафсаюзаў. Прыём грамадзян праводзіўся не адначасова, а паслядоўна. Спачатку ў музычнай установе, потым у прафсаюзнай арганізацыі.
Са сваімі пытаннямі і праблемамі прыйшлі больш за 5 чалавек. Яны атрымалі канкрэтныя адказы і тлумачэнні.
На прыёме ў памяшканні раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.