Для школьнікаў абвешчаны конкурс на стварэнне кліпа па тэме нарыхтоўкі другаснай сыравіны

Источник материала:  

Дзяржаўная ўстанова “Аператар матэрыяльных рэсурсаў” і Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі пад эгідай руху “Мэта 99” абвясцілі конкурс сярод школ “Героям спяваць лёгка” на лепшы кліп пра асобны збор адходаў на песню з вядомай сацыяльнай рэкламы “Каб Планету нам ратаваць”.

Для школьнікаў абвешчаны конкурс на стварэнне кліпа па тэме нарыхтоўкі другаснай сыравіны

Удзельнічаць у конкурсе могуць установы агульнай сярэдняй адукацыі. Пераможцамі стануць чатыры школы, якія выканаюць усе ўмовы і прадставяць найбольш цікавыя кліпы.
Лепшыя кліпы будуць размешчаны на YouTube-канале target99Belarus для публічнага прагляду. Школы, якія занялі прызавыя месцы, атрымаюць у падарунак камплекты музычнага, мультымедыйнага абсталявання, а таксама экалагічныя наборы для ўсіх вучняў ад персанажаў рэкламных ролікаў “Наш клопат, а не янота”.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна:
правесці ў школе з вучнямі малодшых класаў інфармацыйную гадзіну пра адказнае стаўленне да адходаў і зняць самыя цікавыя моманты на фота;
зняць відэакліп, у якім не менш за шэсць школьнікаў любых класаў праспяваюць песню “Каб планету нам ратаваць” (https://www.youtube.com/watch?v=G_hTTUm5Zms) і пакажуць, як важна збіраць бытавыя адходы асобна;
захаваць відэакліп і адправіць яго на электронны адрас target99by@gmail.com разам з заяўкай на ўдзел у конкурсе або запісаць на дыск і даслаць па адрасе: ДУ “Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў”, вул. Кальварыйская, д. 25, к. 200, 220073, г. Мінск.
Заяўкі на ўдзел і конкурсныя працы прымаюцца да 31 кастрычнiка.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ

←В Брестском районе сгорело почти 30 тонн соломы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика