Гісторыя з фатаграфіяй. Час вызначае асартымент

Источник материала:  

Гісторыя з фатаграфіяй. Час вызначае асартымент

У студзені 1978 года ў Глуску адкрыўся новы магазін, які атрымаў назву “Гаспадарчыя тавары”. У той час (увогуле, як і зараз) адкрыццё новай гандлёвай кропкі было значнай падзеяй у жыцці нашага мястэчка. Пра гэта напісала, канешне ж, і раённая газета “Сцяг Радзімы”: “Нядаўна ў райцэнтры ўступіў у строй новы магазін па продажу гаспадарчых тавараў і мэблі. Працуе ён па метаду самаабслугоўвання. У магазіне прасторна, з густам выкладзены на паліцах тавары. Пакупніку зручна выбраць любую рэч. А калі трэба, яму дапамогуць уважлівыя прадаўцы”.

На здымку, змешчаным у газеце, відаць, што шмат глушчан прыйшло паглядзець і ацаніць новы аб’ект гандлю. Ды і асартымент тавараў на паліцах уразіў бы і цяперашніх пакупнікоў. Дарэчы, пра асартымент. Старэйшае пакаленне глушчан яшчэ добра памятае, як у гаспадарчым магазіне ў Глуску прадаваліся газавыя лямпы, розных памераў чыгункі ды іншыя прылады для печы, хамуты ды лейцы, сякеры, косы ды сярпы і шмат чаго іншага, вельмі патрэбнага ў тагачаснай сялянскай гаспадарцы.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

←Два молодых жителя Борисова задержаны в Минске через три дня после начала наркобизнеса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика