Узнагароджаны ордэнам Маці

Источник материала:  
Узнагароджаны ордэнам Маці

 

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №387 ад 24 верасня 2018 года ордэнам Маці за выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 131 жыхарка Беларусі.

Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці, у тым ліку работніцы сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, устаноў культуры і адукацыі, арганізацый аховы здароўя, гандлю, абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных і мнагадзетныя маці  з нашага раёна: работніца фермерскай гаспадаркі  “СОВ Агра-прадукт” Ірына Леанідаўна Вашчыла і хатняя гаспадыня Наталля Мікалаеўна Власавец з Івацэвіч,   і жывёлавод ААТ “Святая Воля” Марына Яўгеньеўна Папчэня з в. Вялікая Гаць. Віншуем з узнагародай!

Усяго ў нашым раёне мнагадзетных сем’яў, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей – 840, ордэнам Маці ўзнагароджана 124 шматдзетныя маці.

Дзяніс КАРПАЎ.

←Акция «Предупредим инфаркт миокарда» в аптеке № 65 настроила кореличчан на здоровый образ жизни

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика