На Смаргонскім агрэгатным заводзе адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню машынабудаўніка
26.09.2018
—
Новости Общества
З прафесійным святам ад імя ўлад раёна прысутных трактарабудаўнікоў павіншавала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака. Перадавікі вытворчасці былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і прэміямі. Асобным загадам ушанаваны тыя работнікі агрэгатнага завода, чые партрэты і прозвішчы будуць занесены на заводскую Дошку гонару.

Святочны канцэрт ад творчых народных калектываў выкладчыкаў Смаргонскай школы мастацтваў імя М. К. Агінскага стаў яшчэ адным падарункам да свята.
















Ала КЛЕМЯНОК.
Фота аўтара.