Першыя “разумныя” фінансы
Пяць гадоў споўнілася праекту па фінансавай граматнасці “Твае першыя фінансы”, што праводзіць “Белаграпрамбанк”.
Як і раней, сустрэчы супрацоўнікаў гэтага банка з пяцікласнікамі, цікавыя ўрокі па фінансавай адукаванасці для дзяцей праходзяць ва ўсіх беларускіх школах. Вясёлы Агрык завітае абсалютна да ўсіх пяцікласнікаў. І, зразумела, ніхто не застанецца без падарункаў: дзеці атрымаюць ілюстраваныя зборнікі “Твае першыя фінансы” і сувеніры на памяць.
У юбілейны год стваральнікі праекта пастараліся зрабіць кнігу яшчэ цікавейшым: зборнік дапоўніўся цэлым раздзелам цікавых галаваломак і рэбусаў з яркімі малюнкамі і табліцамі.
Акцыя закране ўсе месяцы восені. Вось і супрацоўнікі нашага разлікова-касавага цэнтра “Белаграпрамбанка” – начальнік цэнтра Ніна Папко і начальнік аддзела рознічнага продажу Людміла Рамашэўская завіталі днямі да вучняў сярэдняй школы № 1.
Фінансавая граматнасць, як і любая навука, патрабуе дэталёвага вывучэння. Але калі вывучаць асновы фінансавых ведаў, можна правільна распараджацца грашыма. Спачатку тымі, што даюць бацькі дзецям, а потым тымі, якія яны пачнуць зарабляць самі. Фінансавыя веды дапамогуць любому дзіцяці ўпэўнена адчуваць сябе ў дарослым свеце і паклапаціцца пра дабрабыт сваіх будучых сем’яў.
У рамках гэтай сацыяльнай акцыі з верасня 2014 года зборнік атрымала больш 250 тысяч вучняў краіны. Сёлета брашура дастанецца больш 100 тысячам вучняў.
Мерапрыемства па фінансавай граматнасці “Белаграпрамбанк” праводзіць сумесна з Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі пры ўдзеле партнёраў і кліентаў банка.
І. АЛЯКСАНДРАВА, фота А. ГУСЕВА.