16 верасня – Дзень работнікаў лесу. Віншаванне мясцовай улады
Лес - адно з галоўных багаццяў нашай краіны, бясцэнны падарунак прыроды. І ад таго, у якім стане ён знаходзіцца, залежаць наша здароўе і здароўе нашых дзяцей.
На Смаргоншчыне лясны комплекс развіваецца апераджальнымі тэмпамі: працягваецца інтэнсіўнае ўкараненне сучасных тэхналогій нарыхтоўкі драўніны, вядзенне лясной гаспадаркі, актыўна рэалізуюц-ца інвестыцыйныя праекты па яе глыбокай перапрацоўцы, растуць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі.
У лясной галіне працуюць па-сапраўднаму адданыя справе людзі, якія хвалююцца за памнажэнне лясных багаццяў, іх беражлівае выкарыстанне.
Прыміце словы ўдзячнасці за ваш прафесіяналізм і самаадданасць. Жадаем вам поспехаў ва ўсіх пачынаннях, моцнага здароўя, стабільнасці і росквіту.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.
ВІНШУЕМ!
За шматгадовую плённую працу і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу – узнагароджаны:
Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі – ГЛЯБОВІЧ Людміла Іосіфаўна, бухгалтар.
Граматай Міністэрства лясной гаспадаркі – БАЛЫШ Алег Васільевіч, начальнік дрэваапрацоўчага цэха “Бялкоўшчына”.
Падзякай Міністэрства лясной гаспадаркі – ПЯТРОЎСКІ Андрэй Зянонавіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце.
Ганаровай граматай дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання – СЯРГЕЙ Мар’ян Іванавіч, вальшчык лесу Ашмянскага лясніцтва.
Граматай Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання – ЛЕМЕШ Вера Васільеўна, інжынер вытворчага аддзела.
Ганаровай граматай Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта – ЮХНЕВІЧ Віктар Аляксандравіч, машыніст тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны.
Падзякай старшыні Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта – ПАХОМАЎ Юрый Аляксандравіч, інжынер-лесапатолаг.