Акцыя «Збяром дзяцей у школу» у Смаргонскім СПЦ

Источник материала:  
Старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Лела Атараўна Шпак у рамках рэспубліканскай акцыі «Збяром дзяцей у школу» ўручыла выхаванцам дзіцячага сацыяльнага прытулку дзяржаўнай ўстановы адукацыі "Смаргонскі сацыяльна-педагагічны цэнтр» дзённікі.

Акцыя «Збяром дзяцей у школу» у Смаргонскім СПЦ

Традыцыя весці дзённік для запісу хатняга задання і раскладу ўрокаў сыходзіць сваімі каранямі ў самы пачатак XX стагоддзя, і гэта не толькі навучальны атрыбут, але і афіцыйны дакумент вучня. Цяпер хлопчыкі і дзяўчынкі мараць пра добрыя ацэнкі.

Дзякуем за карысны падарунак, які спатрэбіцца на працягу ўсяго навучальнага года.

Таксама не засталіся ў баку пры правядзенні акцыі кіраўніцтва Смаргонскага СПЦ сумесна з першаснай прафсаюзнай арганізацыяй, якія выдзелілі матэрыяльную дапамогу двум шматдзетным сем’ям і адной адзінокай маці.

Спадзяемся, што гэтая дапамога не будзе лішняй і дасць магчымасць набыць неабходныя пакупкі да школы.

Ларыса ТАТАРЫНАВА, дырэктар Смаргонскага СПЦ

←Гродненская область – победитель акции «Бегущие города». Жители принеманского края вместе пробежали более 7000 «километров добра»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика