На Кіраўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні

Источник материала:  

На Кіраўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні

У Магілёўскай вобласці, у тым ліку ў Кіраўскім раёне, працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні. Створана і дзейнічае рабочая група  па кантролі за навядзеннем парадку і добраўпарадкавання тэрыторый раёна на чале са старшынёй райсавета дэпутатаў Галінай Слабоднікавай.

Работы праводзяцца ў адпаведнасці з зацверджаным планам-графікам мерапрыемстваў месячніка ў горадзе і раёне. У кожным сельскім Савеце дэпутатаў складзены і рэалізуецца свой план-графік работ.

Члены рабочай групы праводзяць маніторынгі стану тэрыторый, пры неабходнасці прымаюць меры ўздзеяння.

  Сярод мерапрыемстваў — ліквідацыя сухастойных і ветравальных дрэў уздоўж дарог і на могілках, уборка несанкцыянаваных звалак і смецця, уцягненне ў севазварот пустуючых земляў, рэкультывацыя невыкарыстоўваемых участкаў, устаноўка і афарбоўка агароджы і г.д. Гэта далёка не ўвесь пералік намечанага на перыяд правядзення месячніка.

Па стане на 2 верасня ў ходзе суботнікаў, праводзімых у межах месячніка, удзел у правядзенні работ па добраўпарадкаванні прыняло больш за 560 чалавек з 37 арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў горада і раёна. Агульная плошча тэрыторый, дзе быў наведзены парадак, склала 131,6 га. Праведзены работы па ліквідацыі ўсохлых дрэў, вырубцы пустазелля і хмызняку. Прыведзена ў парадак, пафарбавана і адрамантавана 14 гандлёвых аб’ектаў, 43 прыпыначных пункты грамадскага транспарту, добраўпарадкавана 168 м2 дарог агульнага карыстання.

Работы працягваюцца…


На Кіраўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні


На Кіраўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні


На Кіраўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні


На Кіраўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні



На Кіраўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні


На Кіраўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні


На Кіраўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні



На Кіраўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні


На Кіраўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні

 


На Кіраўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні


На Кіраўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні

Аб работах у межах месячніка па добраўпарадкаванні на тэрыторыі Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў расказала яго старшыня Жанна РЫШКЕВІЧ:

— Тэма навядзення парадку на зямлі, добраўпарадкавання тэрыторый не губляе сваёй актуальнасці на працягу ўсяго года. Вось і падчас правядзення чарговага месячніка сіламі калектываў арганізацый і прадпрыемстваў горада значны аб’ём работ быў праведзены на грамадскіх могілках. Так, на могілках (№2) у в.Хвайніца правялі абшошванне пустазелля, уборку смецця, уладкаванне пляцоўкі для часовага збора і захоўвання смецця калектывы КУП “Кіраўскія бытпаслугі” і Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва, у в.Самадумаўка такі ж аб’ём работ выканалі прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і філіяла “Кіраўскі райпаліўзбыт”. Наведзены парадак на могілках у в.Віктараўка і Вязаўка.

Са станоўчага боку хацелася б адзначыць работу па добраўпарадкаванні, якую праводзіць калектыў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама: на працягу ўсяго года яны падтрымліваюць узорны парадак на замацаваных за імі грамадскіх могілках.

Старанна папрацавалі падчас прайшоўшага суботніка работнікі ясляў-садка аг.Скрыпліца: прыгожы выгляд набыла пафарбаваная агароджа вакол могілак у в.Капусціна.

Не засталіся ў баку ад карыснай справы навядзення парадку на зямлі работнікі КСУП “Барчыцы-агра”, Барчыцкага СДК і мясцовага магазіна. Плённа папрацаваўшы, яны навялі чысціню на прылягаючых да сваіх будынкаў тэрыторыях. У Барчыцах вядуцца работы па ўцягненні ў севазварот рэкультываваных раней участкаў.

На тэрыторыі сельсавета будуць працягнуты работы па рэкультывацыі земляў, уцягненні іх у севазварот. У бліжэйшы час запланавана ліквідацыя падмурка будынка былой бібліятэкі ў в.Хвайніца. У гэтым жа населеным пункце па вул.Паркавай плануем заняцца выкарчоўкай былых яблыневых садоў на пустуючых участках, а землі ўцягваць у севазварот. У в.Капусціна будуць спілаваны 4 аварыйныя дрэвы. Падчас чарговага суботніка, які запланаваны на суботу, 8 верасня сіламі школьнікаў Барчыцкага НПК і членаў райкама ГА “БРСМ” запланавана правядзенне работ па добраўпарадкаванні парка і вадаёма ў в.Хвайніца па вул.Паркавай.

Значную дапамогу ў інфармаванні грамадзян, правядзенні растлумачальнай работы па пытаннях навядзення парадку на зямлі аказваюць прадстаўнікі органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. Асабліва хацелася б адзначыць работу старасты аг.Барчыцы Веры Стаўровай і  Кацярыны Будніцкай з в.Хвайніца .      

Важна, каб за работу ўзяліся ўсе разам, дружна. Для кожнага чалавека знойдзецца справа па сілах і магчымасцях. Мы жывем на гэтай зямлі, наш абавязак яе прыбіраць і ўпрыгожваць. Бо ўсё, што мы зробім, зробім для сябе, для свайго камфорта.

Падрыхтавала Людміла СЯМЁНАВА.

←Состоялась седьмая внеочередная сессия районного Совета депутатов 28-го созыва

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика