Людзі Смаргоншыны: Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Тэрэса Аўтушка

Источник материала:  
Беларуская форма навучання ў нашым раёне захавалася ў некаторых групах гарадскіх дашкольных устаноў і дзевяці сельскіх школах. На роднай мове атрымліваюць веды па дакладных і гуманітарных навуках вучні шасці вучэбна-педагагічных комплексаў, сярэдняй школы ў Солах, базавай – у Войстаме.

Людзі Смаргоншыны: Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Тэрэса Аўтушка

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Тэрэса Аўтушка родам з Пастарыняў, пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта вярнулася на малую радзіму. Працавала спачатку ў Лешчанятах, а з 2012 года – ў Войстаме. Выкладае свой прадмет у пятых - дзявятых класах. І не проста выкладае, а на кожным уроку ўкладае ў свядомасць сваіх выхаванцаў пастулат аб тым, што родная мова – мова душы. Іншыя патрэбны для стасункаў, для асваення новых тэхналогій, для знаёмства з культурай і мастацтвам краін блізкіх і далёкіх. А вось для выказвання сваіх пачуццяў і праяўлення самаідэнтычнасці найлепш карыстацца мовай продкаў.

Вучні Тэрэсы Станіславаўны пакуль, магчыма, яшчэ да канца не ўсведамляюць, якія зярняты трапілі ім у душы, якімі перспектывамі творчага росту могуць яны прарасці аднойчы, адкрыўшы прасцейшыя шляхі для атаясамлення сябе і разумення ўсіх славянскіх моў. Пакуль яны папаўняюць свой слоўнікавы запас, запамінаюць нарматывы граматыкі, вывучаюць мастацкія творы класікаў, нават атрымліваюць першыя перамогі. Вось, напрыклад, Ілья Мінкевіч сёлета стаў прызёрам раённага конкурсу “Жывая класіка” і ўзнагароджаны дыпломам другой ступені за вельмі артыстычнае і прачулае выкананне верша Уладзіміра Караткевіча “Бацькаўшчына”.

За плённую працу, прафесійнае майстэрства і дасягненне высокіх вынікаў у выкладанні прадмета Тэрэса Аўтушка ўзнагароджана Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Смаргонскага райвыканкама. Але, як лічыць сама настаўніца, галоўная ўзнагарода – любоў да роднай мовы школьнікаў, іх неабыякавасць, жаданне ведаць больш і лепш.

Ала КЛЕМЯНОК.

Фота аўтара.

←"Мыслей о побеге и суициде не было". Суд допрашивает военных медиков по делу Коржича

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика