В Шумилинском районе школьникам из многодетных семей помогают готовиться к школе
Дапамога мнагадзетным і малазабяспечаным сем’ям
Да пачатку навучальнага года рыхтаваліся не толькі бацькі і іх дзеці, але і ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльным забеспячэнні райвыканкама, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прадпрыемствы і арганізацыі, дзе працуюць бацькі мнагадзетных сем’яў.
Згодна з дзяржаўнай праграмай “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь”, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 2016 года, рашэннем раённага Савета дэпутатаў ад 15 жніўня 2018 года “Аб мерах сацыяльнай падтрымкі да 2018/2019 навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей”, прадугледжана, што кожная мнагадзетная сям’я, якая звернецца ў ТЦСАН з адпаведнай заявай і пакетам неабходных дакументаў, можа разлічваць на аднаразовую матэрыяльную дапамогу.
“У раёне налічваецца 244 сям’і, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей. У гэтых сем’ях ёсць 493 дзіцяці школьнага ўзросту. Плануецца аказаць дапамогу сем’ям на суму 7458 рублёў, – расказала загадчыца аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання ТЦСАН Наталля Юрчанкова. – Гэтыя грошы выдзелены з раённага бюджэту і будуць размеркаваны з разліку на кожнага вучня ў мнагадзетных сем’ях. Пакуль што з заявамі да нас звярнуліся 142 сем’і, у якіх пражываюць 278 дзяцей школьнага ўзросту”.
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 41 ад 19 студзеня 2012 года “Аб адраснай сацыяльнай падтрымцы” для 18 малазабяспечаных сем’яў (47 дзяцей), сярод якіх 9 мнагадзетных, выплачана адрасная дапамога на суму 13539 рублёў.
Са сродкаў фонду сацыяльнай абароны насельніцтва сем’ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда (іх у раёне 31) да новага навучальнага года выдзелена дапамога на агульную суму 1600 рублёў.
Падрыхтаваць дзяцей да школы малазабяспечаным і мнагадзетным семя’м дапамагаюць прадпрыемствы і арганізацыі. У гэтай дабрачыннай справе паўдзельнічалі ЦРБ, аддзел па адукацыі райвыканкама, УП ЖКГ, ОКЗ, ТЦСАН, сельгаспрадпрыемства “Лаўжанскае” і іншыя. Аказана матэрыяльная падтрымка на суму 1160 рублёў 22 малазабяспечаным сем’ям (28 дзяцей). 81 мнагадзетнай сям’і (220 дзяцей) выдзелена дапамога на суму 4139 рублёў.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №67 ад 31.08.2017 г.