Горш за ўсё гвалт і наркотыкі?

Источник материала:  

У айчынных сродках масавай інфармацыі апошнім часам разгарнулася дыскусія па пытанні аднясення нядобранадзейных сем’яў да катэгорыі тых, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Журналісты і прадстаўнікі грамадскіх інстытутаў абмяркоўвалі ўніверсальнасць крытэрыяў, па якіх сям’я станавілася на такі ўлік. Наша газета не так даўно публікавала меркаванні спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай службы. А вось цікава, што думаюць на гэты конт нашы чытачы? Мы звярнуліся да іх з пытаннем: па якіх крытэрыях варта адносіць сям’ю да сацыяльна небяспечнай?

Горш за ўсё  гвалт  і наркотыкі?

Марына Пінчук, настаўніца:

– Дзіця не павінна бачыць жорсткае абыходжанне і гвалт у сям’і, яго трэба забяспечваць якасным харчаваннем, неабходным адзеннем і школьнымі прыладамі, здавальняючым станам жылля,  патрэбна, каб бацькі ажыццяўлялі кантроль за жыццядзейнасцю дзіцяці ўвесь час. Непрымальныя дэвіянтныя паводзіны з боку бацькоў – алкаголь, наркотыкі.


Горш за ўсё  гвалт  і наркотыкі?

Марына Герасіменка, маці:

– Да сацыяльна небяспечных сем’яў трэба адносіць бацькоў за тое, што іх дзеці ходзяць не дагледжаныя, без патрэбнага нагляду. Калі бацькі сярод тыдня былі заўважаныя ў алкагольным ап’яненні і ў такім стане забіраюць дзяцей з дзіцячых садкоў (школ). Калі ў дзяцей з’яўляюцца прыкметы гвалту.


Горш за ўсё  гвалт  і наркотыкі?

Мікалай Пінчук,  бацька:

– Я лічу, самы галоўны крытэрый, па якім варта аднесці сям’ю да няшчаснай, – гэта асацыяльныя паводзіны бацькоў і ўжыванне алкаголю. Часцей у такіх сем’ях дзеці прадстаўленыя самі сабе, гэта вельмі небяспечна. Яшчэ адзін з галоўных крытэрыяў – гэта наяўнасць эмацыйнага і фізічнага гвалту. У такім становішчы дзіця не зможа расці і развівацца згодна са сваімі патрэбамі.


Горш за ўсё  гвалт  і наркотыкі?

Наталля Шаўчук, настаўнік:

– Пад сацыяльна небяспечным становiшчам маецца на ўвазе абстаноўка, пры якой не задавальняюцца асноўныя жыццёвыя патрэбы дзiцяцi: у ежы, жыллі, адзенні, не забяспечваецца яго бяспека. Калі сям’я ігнаруе сваімі бацькоўскімі абавязкамі, з прычыны чаго дзіця здзяйсняе правапарушэнні або дзеянні, якія прыводзяць да адміністрацыйнага пакарання.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота з сацыяльных сетак.

←Лепшая стратэгія – задаволены кліент

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика