Кветкавая прыгажосць Соф’і Бяляевай

Источник материала:  

Нельга прайсці міма падворка чачаранкі Соф’і Васільеўны Бяляевай, так і хочацца прыпыніцца на хвіліну і палюбавацца яе аранжарэяй кветкавага хараства.
Кветкавая прыгажосць Соф’і Бяляевай
На вуліцы Карла Маркса гэта, бадай што, самае яркае і арыгінальнае дзіва ў палісадзе. Аднак не толькі на вуліцы, але і на агародзе, на двары – мора розных цудоўных суквеццяў. Змяняючы адзін аднаго па сезону красавання, распускаюць бутоны і радуюць вока цюльпаны, прымула, нарцысы, вяргіні, флоксы, цынія, гваздзікі і яшчэ з дзясятак назваў пухных і пахучых кустоў жаночага замілавання. Кожную раніцу Соф’я Васільеўна абыход-зіць «дазорам» свае ўладанні, разглядвае, дзе што зьвяла, дзе пахілілася, якая галінка апусціла галоўку, а дзе – выкінула новыя парасткі.
Амаль у чалавечы рост вымахалі пад вокнамі чайныя ружы: бледна-ліловыя, жоўтыя, фіялетавыя. У гэтым годзе гаспадыню дома здзівіла павойная – нядаўна яна па другому кругу распусціла прывабныя чырвоныя пялёсткі. Ну, як тут не сцішыць ход прахожаму, не нацешыць душу пястратым каларытам расліннасці і не ўдыхнуць лішні раз на поўныя грудзі водар аксамітаў, календулы, астраў. Кветкавае царства, інакш і не скажаш! А ўсё гэта – дзякуючы руплівым рукам і чулліваму жаночаму сэрцу.

←С Днем знаний жителей Дрибинского района поздравляет Елена Колеснёва, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь 

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика