Бітва за ўраджай: плячо ў плячо — як вайскоўцы дапамагаюць вяскоўцам

Источник материала:  

Разам з цывiльным насельніцтвам вайскоўцы ўносяць свой уклад у забеспячэнне нацыянальнай бяспекі краіны. Наводзяць масты і пераправы, абясшкоджваюць боепрыпасы, шукаюць захаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны… Адзiным цэлым дзейнічаюць дзяржаўныя арганізацыі нашай краіны і армія. Адзін з яркіх прыкладаў — уборачная кампанія.

Бітва за ўраджай: плячо ў плячо — як вайскоўцы дапамагаюць вяскоўцам

Штогод вайскоўцы добра спраўляюцца з задачай па транспарціроўцы збожжавых культур у перыяд уборкі ўраджаю. Толькі ў 2017‑м у Мінскай і Магілёўскай абласцях ваеннымі вадзіцелямі было перавезена больш за 35,3 тысячы тон сельскагаспадарчых грузаў, а агульная сума аказанай бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі склала 230.863,4 беларускага рубля.

У гэтым годзе ва Ўзброеных Сілах для аказання дапамогі сельскагаспадарчым арганізацыям ва ўборцы ўраджаю былі сфармiраваны тры аўтамабільныя ўзводы: на базе 72‑га гвардзейскага Аб’яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў, 120‑й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады і 147‑га зенітнага ракетнага палка. Усяго ва ўборачнай кампаніі з боку Міністэрства абароны было задзейнічана больш за 100 чалавек і каля 70 адзінак ваеннай аўтамабільнай тэхнікі, якія былі накіраваны ў Мінскую, Магілёўскую і Віцебскую вобласці.

На дадзены момант у краіне, акрамя асобных гаспадарак, фактычна завершана ўборка збожжавых. Па словах намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніка ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Васіля Ядлоўскага, збор збож­жавых завершаны, засталіся грэчка і проса, а таксама часткова зернебабовыя ў Віцебскай і Гомельскай абласцях.


Бітва за ўраджай: плячо ў плячо — як вайскоўцы дапамагаюць вяскоўцам

Ваеннымі аўтамабілістамі перавезена каля 35 тысяч тон сельскагаспадарчых грузаў, у тым ліку ў Мінскай вобласці больш за 10 тысяч тон, Віцебскай вобласці — каля 10 тысяч тон і ў Магілёўскай вобласці — больш за 14 тысяч тон.

Каб уявiць аб’ём праведзенай прадстаўнікамі сілавога ведамства працы, то гэта больш за 700 умоўных грузавых вагонаў (па 50 тон) сельскагаспадарчых грузаў. Даўжыня аднаго такога вагона — 14 метраў. Калі размясціць састаў на чыгуначным палатне, то калона расцягнецца прыкладна на дзесяць кіламетраў! А яшчэ 35 тысяч тон сельскагаспадарчых грузаў — гэта тры з паловай тысячы цалкам загружаных самазвалаў МАЗ‑5551, якія б выцягнуліся адзін за другім на дарозе больш чым на 20 кіламетраў!

Аб значнасці супрацоўніцтва вайскоўцаў і грамадзянскага персаналу злучэнняў і вайсковых часцей з аграрыямі кажуць самі кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый. Так, дырэктар ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» Мікалай Курс у адным з інтэрв’ю адзначыў, што застаўся вельмі задаволены ўзаемадзеяннем з ваеннымі спецыялістамі:

— Мы шчыра ўдзячны ім за дапамогу. Людзі ў пагонах разумеюць закон уборачнай кампаніі: пакуль стаяць пагодныя дзянькі, трэба працаваць да поту ад расы і да расы.


Бітва за ўраджай: плячо ў плячо — як вайскоўцы дапамагаюць вяскоўцам

Нягледзячы на тое што працы было шмат, салдаты з задавальненнем ехалі ў поле. Так, яфрэйтар Вадзім Гвардзіян на пяцітонным самазвале перавёз больш за 500 тон збожжа і зернебабовых. Працаваў старанна, не шкадуючы сіл. А крыніцай энергіі для салдата служылі эмоцыі: «Я ўдзячны, што мяне накіравалі на ўборку ўраджаю. Адчуванне, нібы ў дзяцінства акунуўся», — заўважыў у размове яфрэйтар.

Вадзіцель адной з вайсковых машын зводнага аўтамабільнага ўзводу — малодшы сяржант Віктар Карэнка з 86‑й брыгады сувязі выказаў меркаванне, што перавозка народнага хлеба для яго — задача дзяржаўнай важнасці.

— Уборка ўраджаю — справа агульная, — упэўнены салдат. — Тут няма свайго альбо чужога. Толькі наша: тое, што пасля перапрацоўкі апынецца на стале ў доме кожнага беларуса.


Бітва за ўраджай: плячо ў плячо — як вайскоўцы дапамагаюць вяскоўцам


Бітва за ўраджай: плячо ў плячо — як вайскоўцы дапамагаюць вяскоўцам

Станоўча кіраўнікі прадпрыемстваў адгукаліся пра ўсіх дапамагатых ад сілавога ведамства. І гэта невыпадкова, бо сярод іх — не толькі кваліфікаваныя вайскоўцы, але і дасведчаны грамадзянскі персанал. Вадзіцель з роты матэрыяльнага забеспячэння 2‑й інжынернай брыгады Барыс Мотуз за рулём ужо 37 гадоў. За тры тыдні вопытны аўтамабіліст перавёз на сваім МАЗе каля 730 тон збожжа.


Бітва за ўраджай: плячо ў плячо — як вайскоўцы дапамагаюць вяскоўцам


Бітва за ўраджай: плячо ў плячо — як вайскоўцы дапамагаюць вяскоўцам

Армія зрабiла значны ўнёсак ва ўборачную кампанію 2018 года. І калі, здавалася б, надышоў самы час адпачыць, ваенныя спецыялісты вяртаюцца да выканання сваіх штодзённых абавязкаў па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі.

Старшы лейтэнант Артур Грыгаран, «Ваяр».

Фота Максіма Гарлуковіча і Ірыны Маліноўскай

←Прокуратура вмешалась в рабочий конфликт: мужчине перенесли отпуск за проступок коллеги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика