Стратэгія і тактыка сістэмы адукацыі вызначаны на жнівеньскай нарадзе

Источник материала:  
Традыцыйная жнівеньская нарада кіраўнікоў і педагагічных работнікаў распачалася работай у секцыях. Перад дырэктарамі выступілі раённы пракурор, кіраўнікі аддзелаў унутраных спраў і аховы здароўя. З намеснікамі інфармацыяй дзяліліся прадстаўнікі праваахоўных органаў, асноўныя кірункі дзейнасці вызначалі на пасяджэнні сваёй секцыі старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый.
Стратэгія і тактыка сістэмы адукацыі вызначаны на жнівеньскай нарадзе

 Ва ўрачыстым пасяджэнні, якое ладзілася ў актавай зале СШ №7, бралі ўдзел старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч, намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Вольга Ненартовіч, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацым работнікаў адукацыі Лела Шпак, ваенны камісар раёна Леанард Гружэўскі.

Стратэгія і тактыка сістэмы адукацыі вызначаны на жнівеньскай нарадзе

Стратэгія і тактыка сістэмы адукацыі вызначаны на жнівеньскай нарадзе

Стратэгія і тактыка сістэмы адукацыі вызначаны на жнівеньскай нарадзе

 Асноўныя вынікі работы раённай сістэмы адукацыі ў мінулым навучальным годзе падвёў начальнік упраўлення Ігар Шчасны. У прыватнасці дакладчык адзначыў, што па выніках абласнога конкурсу сістэма адукацыі Смаргоншчыны паднялася з восьмага на чацвёртае месца. У раённым конкурсе на лепшую арганізацыю навучальнага працэсу лепшыя вынікі паказалі СШ №5 (дырэктар Р. Захарыч), ВПК “Жодзішкаўскі яслі-сад – сярэдняя школа” (дырэктар Д. Балыш) і Смаргонскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці (загадчыца Л. Жываткевіч). Ігар Пятровіч падкрэсліў, што асноўныя паказчыкі якасці адукацыйнага працэсу застаюцца стабільна высокімі, сярэдні бал паспяховасці склаў 7,63. Вышэй абласнога паказчыка колькасць выпускнікоў базавай школы, якія атрымалі пасведчанні з адзнакай і медалістаў адзінаццацікласнікаў.

Стратэгія і тактыка сістэмы адукацыі вызначаны на жнівеньскай нарадзе

У пераліку задач на новы навучальны год выступоўца адзначыў неабходнасць мэтанакіраванай дзейнасці дзеля павышэння бацькоўскай адказнасці за выхаванне дзяцей, фарміраванне ў вучняў навыкаў бяспечных паводзінаў, у тым ліку на інтэрнэт-прасторы. Станоўчая дынаміка дасягнута па шэрагу паказчыкаў фізічнага выхавання і спорту. Па выніках абласной спартакіяды школьнікаў раён заняў трэцяе месца. У новым навучальным годзе будуць адкрыты тры спартыўныя класы.

Ажыццяўляліся меры па дзяржаўнай абароне дзяцей ў неблаганадзеных сем’ях, павялічыўся паказчык вяртання дзяцей у біялагічную сям’ю. Дакладчык спыніўся на пытаннях умацавання матэрыяльнай базы ўстаноў адукацыі. Напрыканцы выступлення Ігар Шчасны павіншаваў калег з новым навучальным годам, выказаў усім словы ўдзячнасці, пажадаў настойлівасці ў дасягненні новых вышынь прафесійнага росту і ўзнагародзіў лепшых педагогаў.

Стратэгія і тактыка сістэмы адукацыі вызначаны на жнівеньскай нарадзе

Стратэгія і тактыка сістэмы адукацыі вызначаны на жнівеньскай нарадзе

Сваё слова сказаў і старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, які адзначыў дасягненні настаўнікаў і выказаў пажаданні не спыняцца на дасякнутым. Ганаровую грамату райвыканкама атрымалі загадчыца ясляў-сада №15 Наталля Іваноўская і начальнік аддзела ўпраўлення адукацыі райвыканкама Іна Бацян. Падзячнымі лістамі райвыканкама ўзнагароджаны метадыст Ганна Дуброўская і загадчыца ясляў-сада №9 Святлана Каўнацкая.

 Шчырыя словы напярэдадні новага навучальнага года прагучалі ад старшыні райсавета дэпутатаў Івана Рамановіча, а дырэктар СШ №1 Ала Коваль атрымала з яго рук дыплом ІІІ ступені абласнога конкурсу “Самая спартыўная школа”.

Галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай работы абласнога ўпраўлення адукацыі Вольга Ненартовіч узнагародзіла за высокае прафесійнае майстэрства Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь намесніка дырэктара СШ №6 Іну Дарашкевіч, дырэктара СШ №7 Аляксандра Джумкова, настаўніка інфарматыкі СШ №7 Аляксандра Гурыновіча. За дасягнутыя поспехі на ніве адукацыі шэраг педагогаў былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама.

Стратэгія і тактыка сістэмы адукацыі вызначаны на жнівеньскай нарадзе

Стратэгія і тактыка сістэмы адукацыі вызначаны на жнівеньскай нарадзе

Стратэгія і тактыка сістэмы адукацыі вызначаны на жнівеньскай нарадзе

Стратэгія і тактыка сістэмы адукацыі вызначаны на жнівеньскай нарадзе

Стратэгія і тактыка сістэмы адукацыі вызначаны на жнівеньскай нарадзе

Стратэгія і тактыка сістэмы адукацыі вызначаны на жнівеньскай нарадзе

Стратэгія і тактыка сістэмы адукацыі вызначаны на жнівеньскай нарадзе

 Формулу поспеху навучальнай ўстановы прадставілі каманда сярэдняй школы №5 начале з кіраўніком Раісай Захарыч.

З 1 верасня свой шлях у прафесію ў розных установах сістэмы адукацыі пачнуць 25 маладых спецыялістаў. Усіх іх запрасілі на сцэну для прынясення клятвы педагогаў на вернасць прафесіі. Старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Лела Шпак павіншавала моладзь і ўручыла падарункі.

Наступнымі на сцэну падняліся тыя спецыялісты адукацыі, якія новы год распачынаюць у статусе кіраўніка. Гэта Павел Савіцкі, які прызначаны дырэктарам Сольскай СШ, Аксана Дунай – дырэктар ВПК “Сінькоўскі яслі-сад – сярэдняя школа”, Іна Цяляк, якой наканавана стаць кіраўніком ЦКРН і іншыя. Намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко павіншаваў маладых кіраўнікоў і ад імя грамадскай арганізацыі “Белая Русь” уручыў кожнаму памятныя падарункі.

Завяршылася нарада канцэртам з удзелам узорнага ансамбля “Нальшчаначка”.

 Ала КЛЕМЯНОК.

Фота аўтара.

←В Кривске прошло заседание сельского исполнительного комитета

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика