Капаткевіцкая школа адзначана дыпломам
Дэлегацыя раёна ў мінулую суботу прыняла ўдзел у жнівеньскай нарадзе працаўнікоў адукацыі і навукі ў Гомелі. Пра гэта расказала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Сенька.У рабоце нарады прынялі ўдзел старшыні аблвыканкама і аблсавета дэпутатаў Уладзімір Дворнік і Кацярына Зенкевіч, а таксама намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка.
На нарадзе былі разгледжаны пытанні, якія тычацца павышэння кваліфікацыі педагогаў, выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі, прыцягнення навучэнцаў да ўдзелу ў грамадскіх аб’яднаннях, атрымання школьнікамі рабочых спецыяльнасцяў.
Адным з блокаў было ўзнагароджванне прадстаўнікоў сістэмы адукацыі па выніках конкурсу на лепшую арганізацыю работы ў 2017—2018 навучальным годзе. Дарэчы, па выніках абласнога конкурсу сярод сярэдніх школ пераможцам стала Капаткевіцкая сярэдняя школа. Дырэктар установы Наталля Камнацкая была адзначана дыпломам і вымпелам.
Паведамляецца таксама, што ў нарадзе прынялі ўдзел петрыкаўскія танцавальныя калектывы “Аквамарын” і “Экшэн”, фіналіст абласнога конкурсу “Лепшы класны кіраўнік – 2018”, настаўнік гімназіі г. Петрыкава Святлана Кавальчук.
П. ВАЛОДЗІН.