Аграсядзібы запрашаюцца на конкурс
Літаральна тры дні засталося, каб паспець гаспадарам аграэкасядзіб падрыхтаваць матэрыялы на рэспубліканскі конкурс “Лепшая аграэкасядзіба 2018 года”. Пра гэта расказалі ва ўпраўленні спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама.
Конкурсныя матэрыялы (заява на ўдзел, 6-9 фотаздымкаў, відэаролік-прэзентацыя, копія дакумента пра сёлетнюю ўплату збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у галіне аграэкатурызму) трэба накіраваць да 31 жніўня на адрас аднаго з арганізатараў конкурсу – кансалтынгавага ўнітарнага прадпрыемства “Аграбізнескансалт”: вул. В. Харужай, 22, офіс 1703, 220123, г Мінск, belagropartner@gmail.com, tour@agroconsult.by.
Нагадаем, што конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: “Спорт і здароўе”, “Этнакультура”, “Экасядзіба”, “Інавацыйны падыход”,а таксама “Народны выбар”, “Прызнанне”, “Гран-пры”.
Падрабязна пра ўмовы і правілы правядзення конкурсу, крытэрыі ацэнкі намінацый і форму заявы чытайце на сайце Белаграпрамбанка: http://www.belapb.by/rus/about/press-sluzhba/press-centre/banks_news/070818_priem-zayavok-na-konkurs-luchshaya-agroekousadba-goda-nachnetsya-8-avgusta/
П. ВАЛОДЗІН.
Фота аўтара.