“ЛабірынтУм” – філіял рэпетытарскага цэнтра ў Івацэвічах...

Источник материала:  
“ЛабірынтУм” – філіял  рэпетытарскага цэнтра ў Івацэвічах...

 Кожны з бацькоў старшакласнікаў марыць, каб дзіця паступіла ў ВНУ яго мары. Але іншым разам дасягнуць гэтага не ўдаецца – то пажаданы рэпетытар заняты, то цана занадта высокая, то ўпэўненасці не стае. А нядаўна ў раённай газеце з’явілася аб’ява аб адкрыцці філіяла рэпетытарскага цэнтра “ЛабірынтУм” у Івацэвічах.


Дырэктар яго – наша зямлячка. Выкладае фізіку і матэматыку. Наталля Паўлаўна Басалай вучылася ў Велікагацкай СШ, а пасля заканчэння некаторы час працавала ў роднай школе. Потым паехала ў Мінск, дзе працавала таксама настаўніцай фізікі і матэматыкі і паралельна вучылася ў БНТУ на інжынера. Пасля заканчэння працавала ў праектным інстытуце, але развітацца з выкладчыцкай дзейнасцю не змагла, стала думаць і рыхтавацца да адкрыцця сваёй справы, аб якой заўсёды марыла. І восем гадоў таму мара збылася –  у Мінску з’явіўся яе прыватны рэпетытарскі цэнтр. Слава аб ім хутка разышлася па сталіцы, бо рэзультатыўнасць цэнтра – сёлета 100-працэнтнае паступленне ў ВНУ, з іх 92 працэнты – на бюджэтныя месцы. Адкрываючы ў Івацэвічах філіял, Наталля Паўлаўна такім чынам хоча зрабіць свой унёсак у росквіт малой радзімы, каб дзеці Івацэвіччыны ўпэўнена папаўнялі рады студэнтаў прэстыжных ВНУ, а потым праслаўлялі свой край на працоўных месцах.

– У нас проста не будзе, – казала Наталля Паўлаўна падчас нашай сустрэчы. – У нас будзе складана, цікава і рэзультатыўна для тых, хто хоча на выдатна падрыхтавацца да здачы ЦТ і да важных кантрольных. 

– Як будуць арганізаваны заняткі?
– Заняткі будуць праходзіць у будынку ДТСААФ па вул Свярдлова, 5 у міні-групах па 6-10 чалавек. Адзін занятак па адным прадмеце будзе доўжыцца дзве гадзіны і 15 хвілін, будуць заняткі доўжыцца і па паўтары гадзіны – у залежнасці ад абранага курса. Кожны вучань будзе стартаваць па індывідуальнай праграме, распрацаванай нашым цэнтрам. Калі за час, адведзены для заняткаў па адным прадмеце, вучань не справіўся з рашэннем нормы заданняў, ён будзе заканчваць выконваць іх індывідуальна, хоць у гэты час прыйдзе на заняткі другая група. Мы не абмяжоўваем час, а працуем на рэзультат. Эфектыўнасць такога групавога падыходу праверана часам. Акрамя таго, асаблівасць заняткаў у цэнтры ў тым, што ў ім будуць займацца вучні з розных школ і кожны будзе мець магчымасць ацаніць свой узровень падрыхтоўкі ў параўнанні з іншымі вучнямі, а гэта стымул, каб падцягнуцца. Яшчэ гэта магчымасць абмеркаваць заданне, падзяліцца эмоцыямі. У дадатак, па некаторых выхадных, на канікулах будуць арганізаваны заняткі ў Мінску, з мінскімі школьнікамі, каб і на гэтым узроўні ацаніць сваю падрыхтоўку па прадмеце. 

– Па якіх прадметах будзе ісці падрыхтоўка?
– Па кожным прадмеце, якія здаюцца на ЦТ. Адзначу, што фізіку і матэматыку буду прыязджаць два разы на тыдзень весці сама, па астатніх прадметах будуць працаваць лепшыя настаўнікі з Івацэвічаў з вышэйшай катэгорыяй, якія могуць усё складанае патлумачыць проста, але па нашых распрацаваных праграмах, і час ад часу курыраваць заняткі будуць мін-
скія выкладчыкі.

– Ці можна будзе папасці на заняткі да вас вясковым вучням?
– Так, праявілі цікавасць да заняткаў у нашым  цэнтры вучні івацэвіцкіх школ, Косаўскай СШ і Велікагацкай СШ. Праграма будзе складзена так, каб было зручна многім. Заняткі будуць праходзіць у пасляабедзенны час і па выхадных.

– З якога класа да вас запісваюцца?
– 11-класнікі, 10-класнікі, і разглядаем магчымасць арганізаваць заняткі для  9-класнікаў. 

– І апошняе пытанне – кошт?
– Ні адзін з тых, хто запісаўся да нас на заняткі, не сказаў, што дорага. 45 хвілін навучання любога курса каштуе ў нашым цэнтры 5,5 рубля. Адно заўважу, што ў нас распрацавана добрая сістэма зніжак: для шматдзетных сем’яў; для тых, хто хоча займацца па чатырох прадметах. Разавыя зніжкі бываюць вялікія – да 50 працэнтаў. Вучань паспяховай вучобай таксама можа зарабіць зніжку. Можна запісацца на пробны занятак і прыняць канчатковае рашэнне займацца ў цэнтры ці індывідуальна. 
Гутарыла Валянціна БОБРЫК.

←Обсерватория по защите правозащитников: Приговор Федыничу и Комлику должен быть отменен

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика