Убрана – 1975 га
Намалочана – 7015 тон
Ураджайнасць – 35,5 ц/га
… з’яўляюцца Мікалай Мікалаевіч Аблавушка і Антон Уладзіміравіч Дорах, якія складаюць лепшы экіпаж ААТ «Палеская ніва».
У гэтым годзе вынікам іх работы стала 742 тоны намалочанага збожжа. Але разам яны не толькі ў полі, даўно сябруюць сем’ямі. А яшчэ ў мужчын агульнае хобі – рыбалка.
Мікалай Мікалаевіч родам з Турскога, раней працаваў у СВК «Велямічы», які зараз з’яўляецца часткай ААТ «Палеская ніва». Сюды прыйшоў у 2001 годзе і адразу стаў сваім у новым калектыве. Палюбілі яго за вясёлы характар і ўменне на ўсё глядзець з аптымізмам. Нягледзячы, што суткамі ў полі, дбайны гаспадар і дома паспявае гаспадарку дагледзець. “Ноч вялікая”, – усміхаецца Мікалай.
Яго старэйшага сябра Антона Уладзіміравіча рэдка пабачыш у дрэнным настроі. У гаспадарку прыйшоў у 1993 годзе, пачынаў працаваць вадзіцелем, а зараз без яго не праходзіць ні адна ўборка. А яшчэ яна не адбываецца без вясёлых жартаў і смешных гісторый гэтага тандэма.
Ад кіраўніцтва экіпажу – толькі цудоўныя словы. Віншавалі іх і ў час выязнога прэзідыума Рэспубліканскага Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. А зараз іх “Джон Дзір” пакуль адпачывае.
Бацькаву справу працягнуў трактарыст-машыніст ААТ “Палеская ніва” Валерый Мікалаевіч Сеген, які працуе на пагрузчыку «Амкадор». Звыкла яму ў гаспадарцы, бо тут правёў сваё дзяцінства. Бацька – Мікалай Васільевіч – прысвяціў гаспадарцы многія гады свайго жыцця. Навучыў сына не толькі як з тэхнікай ладзіць, але і як у калектыве аўтарытэт займець. Паважлівасць і дабрыня – вось галоўныя якасці, якія павінны быць у чалавека.
Валерый Мікалаевіч і сваім тром дочкам гэта тлумачыць. Дарэчы, адна з іх з’яўляецца работнікам гэтай гаспадаркі. Святлана з чэрвеня гэтага года – тэхнік па падрыхтоўцы вытворчасці, таму працягнула працавітую дынастыю Сегенаў.
Тэкст і фота Ганны МЕЛЬНІК