Петрыкаўскія футбалісты заваявалі «срэбра» ў фінале абласнога «Залатога коласа»
У мінулыя выхадныя ў Гомелі адбыўся абласны этап спаборніцтваў па футболе сярод сельскіх жыхароў старэй 18 гадоў «Залаты колас». Пасля правядзення занальных этапаў спаборніцтваў у фінале прынялі ўдзел зборныя каманды з пяці раёнаў вобласці: Гомельскага, Буда-Кашалёўскага, Мазырскага, Рэчыцкага і Петрыкаўскага.
Наша каманда, якая складалася са спартсменаў з Капаткевічаў, Муляраўкі, Залесся, Курыцічаў і Чалюшчавічаў, згуляла чатыры матчы.
У першы дзень спаборніцтваў наша зборная згуляла ўнічыю з мазырскай камандай і прайграла 0:1 зборнай Гомельскага раёна. У другі дзень нашы футбалісты паказалі выдатны вынік, атрымаўшы перамогу над камандамі Рэчыцкага (6:3) і Буда-Кашалёўскага (2:1) раёнаў.
У выніку петрыкаўская каманда заняла на спаборніцтвах другое месца.
Наталля Дворак,
раённы ФСК “Ураджай”.