Дапамога перад школай

Источник материала:  

Дапамогу шматдзетным і малазабяспечаным сем’ям напярэдадні новага навучальнага года пачалі аказваць у Глускім раёне. Як паведаміла рэдакцыі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Алена Кірэй, вылучаецца некалькі відаў фінансавай дапамогі. Аднаразовая  матэрыяльная дапамога да навучальнага года на кожнага школьніка ў сем’ях, дзе выхоўваецца трое і болей дзяцей, выдзяляецца ў рамках Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь”. Яе атрымалі 170 сем’яў (369 дзяцей) на агульную суму 23 616 рублёў. Аднаразовую адрасную сацыяльную дапамогу агульнай сумай 282 рублі атрымалі перад школай 5 малазабяспечаных сем’яў (11 дзяцей), адрасную сацыяльную дапамогу ў выглядзе штомесячных выплат — 10 сем’яў (26 дзяцей). Таксама некаторыя ўстановы фінансава падтрымліваюць тых работнікаў, у каго ёсць дзеці-школьнікі. Да 15 жніўня дапамогу перад навучальным годам у дзевяці арганізацыях раёна атрымалі 12 малазабяспечаных (19 дзяцей) і 56 шматдзетных (136 дзяцей) сем’яў, яшчэ на двух прадпрыемствах 9 сем’яў (18 дзяцей) атрымалі дапамогу ад прафсаюзаў.

А. ПЯТРОВА

←"Не пил, жил замкнуто". Очевидцы-односельчане о мужчине, который стрелял в милиционеров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика