Школы на Століншчыне гатовы. Дробныя праблемы ліквідуюцца

Источник материала:  

 

Школы на Століншчыне гатовы.  Дробныя праблемы ліквідуюцца
Традыцыйна перад пачаткам навучальнага года ўсе ўстановы сістэмы адукацыі правяраюцца спецыяльна створанай камісіяй. Спецыялісты, што ўваходзяць у склад камісіі, абследуюць тэрыторыі каля ўстаноў, самі  школы і дзіцячыя сады, даюць рэкамендацыі па ліквідацыі недахопаў.

У нашым раёне дзве камісіі пачалі аб’езд 14 жніўня. І ўжо сёння будуць правераны апошнія ўстановы, а кіраўнікі, загадчыкі гаспадарак атрымаюць адпаведныя рэкамендацыі.

У першы дзень аб’езду ў склад камісіі ўвайшла і карэспандэнт “НП”. Мы пабывалі ў шэрагу ўстаноў, зазіралі ў самыя праблемныя куточкі, правяралі найбольш слабыя звёны ланцуга. 

Ва ўсіх установах адукацыі прайшлі касметычныя рамонты. Зроблены яны за бацькоўскія сродкі. І гэта не толькі рамонт класаў, а і калідораў, спартыўных залаў,  падсобных памяшканняў, харчаблокаў.Школы на Століншчыне гатовы.  Дробныя праблемы ліквідуюцца

Небяспечная веранда

У Альманскім дзіцячым садку займаецца дзве групы – гэта 31 чалавек. Бацькі ў канцы навучальнага года сабралі грошы і ў выніку дзеці знаходзяцца ў адрамантаваных памяшканнях.

Пляцоўкі для заняткаў на вуліцы прыгожа аформлены. На тэрыторыі размясціліся тры веранды для гульні дзяцей у час дрэннага надвор’я. Але паколькі групы дзве, то адну з веранд прыстасавалі пад складзіраванне другаснай сыравіны. Яшчэ адна веранда патрабуе рамонту з-за сваёй старасці.

Патрэбна замена падлогі

Альманская школа сустрэла пахам свежазробленага рамонту. Пафарбаваныя прыступкі лесвіцы запрашалі падняцца ў класы і пачаць навучанне. Тут таксама ўсё за бацькоўскія грошы сваімі сіламі. Усяго было сабрана 900 рублёў на касметычны рамонт. Для трохпавярховай школы гэта невялІкія сродкі. Але калі ўлічыць, што тут займаюцца 114 чалавек, то сабранае размеркавалі ашчадна і зрабілі ўсё, каб дзеці маглі вучыцца ў добрых умовах.

Хаця ёсць і праблемы. У спальні, дзе спяць першакласнікі, патрэбна замена падлогі. Лагі праселі, таму рамонту не пазбегнуць.

Школы на Століншчыне гатовы.  Дробныя праблемы ліквідуюцца

Харчаблок таксама вялікі. Нядаўна туды паставілі новы халадзільнік, дадатковыя мыечныя ванны ў варачны цэх. Чыста і акуратна. Усё гатова для прыгатавання школьных абедаў.Але ёсць і дробныя недапрацоўкі. Напрыклад, патрэбна ізаляваць правады, што тырчаць на харчаблоку.

Праблема не толькі Альманскай школы, а і многіх іншых, як Століншчыны, так і Брэстчыны, у майстэрнях працоўнага навучання. Далёка не ўсе станкі па метале маюць абарончы экран. Самастойна ні ў якім разе рабіць такія экраны нельга.  Патрэбна набываць сертыфікаваныя. Пакуль жа станкі ёсць, але вучні на іх працаваць не могуць з-за небяспекі быць траўміраванымі. Таму станок больш для тэарэтычных ведаў. Настаўнік паказвае, што і як зрабіць, расказвае на яго прыкладзе.

Школы на Століншчыне гатовы.  Дробныя праблемы ліквідуюцца

Школы на Століншчыне гатовы.  Дробныя праблемы ліквідуюцца

Стары камп’ютарны клас

У Варанёўскай школе таксама адсутнічае абарончы экран на адным са станкоў.

Тут асноўная праблема ў класе інфарматыкі. Камп’ютары вельмі старыя, няма абароны ад сонечных промняў,  сталы не адпавядаюць патрабаванням. Хаця спецыялісты аддзела па адукацыі расказалі, што ў школу хутка павінны прывезці сталы з Белавушы. Там устанавілі новыя, а старыя паставяць у Варанях.

У цэлым школа гатова да навучальнага працэсу. Касметычны рамонт зроблены, у класах  засталося расставіць на месца кветкі і пачаць навучальны год.

Школы на Століншчыне гатовы.  Дробныя праблемы ліквідуюцца

Хімрэактывы ў сапсаваным сейфе

Агляд Стружскай школы пачалі з падвала. Вялізныя памяшканні размясціліся пад самой школай. Там знаходзіцца цір, памяшканні для захавання гаспадарчых прылад, у адным з іх складзіруюцца выкарыстаныя лямпы дзённага асвятлення. Няма ніякага захламлення.

Праверылі выхад на дах, якія знаходзіцца адразу на трэцім паверсе. Люк, да якога вядзе металічная лесвіца, зачынены на замок.

Ёсць нюансы па размяшчэнні хімічных рэактываў у лабаранцкай. Сапсаваўся сейф, у якім знаходзяцца ўсе небяспечныя шкляначкі. Яго адрамантаваць не змаглі, хаця лабарант аб праблеме гаворыць не першы дзень і рабочы спрабаваў выправіць хіб. Ад спецыялістаў аддзела па адукацыі атрымалі рэкамендацыі, што патрэбна зрабіць, каб сейф пачаў працаваць у самы бліжэйшы час. Таму што ні ў якім разе нельга, каб нават у зачыненай лабаранцкай некаторыя прэпараты былі ў свабодным доступе.

Яшчэ на дзвярах практычна ўсіх кабінетаў звярнулі ўвагу на запіскі. На кожнай з іх адзначана, што патрэбна зрабіць менавіта ў гэтым памяшканні. Прапісана коратка і ясна для работнікаў. Але   пералік работ унушальны. І ўсё гэта ўжо выканана. Школа гатова сустракаць сваіх вучняў.

Дзіцячы сад у Струзе таксама ўпрыгожыўся пасля касметычнага рамонту, які праведзены ў групах, калідорах, актавай зале і харчаблоку.

Прыемна прайсці па калідорах, зазірнуць у памяшканні, дзе займаюцца і спяць дзеткі.

Школы на Століншчыне гатовы.  Дробныя праблемы ліквідуюцца

Цячэ дах

У маленькай установе адукацыі – Адвержыцкая дзіцячы-сад – базавая школа – навучаюцца 34 дзіцяці. Трое ходзяць у дзіцячы садок. І ў дзіцячым садку працуюць сем спецыялістаў.

У прынцыпе ўмовы ў гэтай установе нядрэнныя. Але ёсць і праблемы. Моцна цячэ дах над спартыўнай залай, таму столя жудасная нават зараз, у засушлівы час.

Цячэ столя і над харчаблокам. Там гэта пакуль не так прыкметна, бо работнікі пабялілі яе. Але гэта толькі да першага дажджу. Таму сітуацыю патрэбна неяк выпраўляць. Бо ў любым выпадку, калі там вучацца і выхоўваюцца дзеці, працуюць людзі, то немагчыма, каб ім на галовы капала вада. Ды і сам эстэтычны выгляд такіх памяшканняў пакідае жадаць лепшага.

Што да іншых памяшканняў школы, спартыўных пляцовак, тэрыторыі, то яны гатовы да пачатку навучальнага года. І дзеці могуць ужо сесці за школьныя парты, каб пачаць свой шлях па краіне ведаў.

Замест эпілогу

Нягледзячы на цяжкасці, установы адукацыі павінны выхоўваць і навучаць дзяцей. Работнікі школ, дзіцячых садкоў робяць усё магчымае, каб гэтыя ўстановы выглядалі добра, стараюцца сваімі сіламі ліквідаваць тыя ці іншыя недахопы. Бацькі таксама звыкліся ўжо з думкай: дапамагаць установе, дзе вучацца твае дзеці, патрэбна. Бо дзіця праводзіць у школе ці садку больш часу, чым дома. Таму важна, каб яму было камфортна і зручна.

У матэрыяле зрабіла ўпор на недапрацоўкі не для таго, каб некага пакрыўдзіць, а для таго, каб гэтыя хібы былі ліквідаваны не толькі ў школах, дзе мы пабывалі. А і ў іншых установах звярнулі ўвагу на такія нюансы, якія могуць пацягнуць за сабой не вельмі прыемныя наступствы.

Большасць дробных недахопаў будзе ліквідавана ў самы бліжэйшы час.

Не паказвала зробленыя аб’ёмы. Хаця работнікі школ, дзіцячых садоў правялі значную работу па падрыхтоўцы. На самай справе ўражвае, як сваімі сіламі, з дапамогай сабраных сродкаў можна зрабіць вось столькі і вось так.

Дзякуй тым, хто прыклаў усе намаганні, каб за мінімальныя сродкі падрыхтаваць установы да пачатку навучальнага года.

Таццяна СЕГЕН

Фота аўтара

←Жители Верхнедвинска приводят в порядок усадьбы к «Дожинкам»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика