Летні адпачынак у Залессі

Источник материала:  
Лета – гэта пара года, якую з нецярпеннем чакаюць дзеці, каб адпачыць ад урокаў,  загараць, купацца. Але намнога  цікавей, калі гэты час пройдзе ў лагеры, бо летні лагер - месца цікавага правядзення часу, знаёмства з новымі сябрамі. сябрамі.

Гэтым летам Залескі яслі-сад – сярэдняя школа расчыніў дзверы для 30 хлопчыкаў і дзяўчынак з усяго раёна ад 11 да 14 гадоў, якія адпачывалі ў дзевяцідзенным лагеры у жывапісным месцы «Юнацтва».

Лагер працаваў з 6 па 14 жніўня. На гэты час школа ператварылася ў маленькую краіну са сваімі клопатамі, праблемамі і радасцямі. Яркія мерапрыемствы, завадныя дыскатэкі, вясёлыя спаборніцтвы, маляўнічыя святы, тэматычныя вечары – усё гэта дазволіла дзецям акунуцца ў займальны свет летняга адпачынку.

Дзеці мелі магчымасць адчуць сябе ў ролі эстрадных зорак, выбраць міс і містэра лагера, паспаборнічаць у сіле і спрыце ў спартыўных спаборніцтвах, пабываць на экскурсіі ў Лідскім замку, цэнтры МНС і многае іншае. Кожны наступны дзень быў непадобны на папярэдні і напоўнены новымі ўражаннямі. Для кожнага дзіцяці лагер адкрыўся сваёй гранню: хтосьці знайшоў новых сяброў, хтосьці адкрыў у сабе новыя творчыя здольнасці, хтосьці навучыўся не засмучацца пры паражэннях...

Вышэйшай ацэнкай работы лагера з'яўляюцца словы з дзіцячых твораў пра лагер: «Мне хацелася б прыехаць сюды на наступны год».

Летні адпачынак у Залессі

Летні адпачынак у Залессі

Летні адпачынак у Залессі

Летні адпачынак у Залессі

Летні адпачынак у Залессі

Летні адпачынак у Залессі

Соб. кор.

←Журналисту Павлюку Быковскому в Следственном комитете вернули банковские карточки, но оргтехнику оставили для проверки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика