Камунгас адрэагаваў, а вы?
14.08.2018
—
Новости Общества
Рэдакцыя газеты атрымала інфармацыю ад КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” пра ўхіленне недапрацовак, пазначаных у артыкуле “Фокус у мінусе” у нумары газеты 49 ад 20 чэрвеня сёлета. Прадпрыемствам выкананы работы па дэмантажы студні на вуліцы Бумажкова, заменены пашкоджаны дарожны знак па вуліцы Кастрычніцкай, каля магазіна “Дары ад “Зары” каналізацыйны люк закрыты вечкам. Каб усё пазначанае ў артыкуле было выпраўлена, трэба і гаспадарам некаторых прыватных сядзіб прыгледзецца да сваіх платоў. Іх адноўлены выгляд, несумненна, упрыгожыў бы вуліцы горада.
Алена БРУЦКАЯ.
Фота Арцёма ГУСЕВА.