Кушлянская талака сабрала аднавяскоўцаў
12.08.2018
—
Новости Общества
На годным узроўні, весела, змястоўна прайшло свята, арганізаванае супрацоўнікамі і аматарамі мастацкай самадзейнасці Кушлянскага сельскага клуба.

Спакушальныя пахі хатніх страў, вясёлая музыка і прыветлівыя ўсмешкі мясцовых жыхароў пры самым падыходзе да святочнай пляцоўкі натхняльна абяцалі шмат прыемных момантаў і уражанняў. Каб свята ўдалося пастараліся не толькі загадчыца клуба Алена Вішнеўская і яе памочнік Улад Ясевіч, які жыве ў Кушлянах і вучыцца ў Сольскай СШ. Цэлымі вуліцамі рыхтаваліся вяскоўцы да конкурсу на лепшыя стравы і на творчую абарону сваіх сталоў. Старшыня сельвыканкама Міхаіл Мірскі прыйшоў з падарункамі для дарослых, а старшыня прафкама мясцовай гаспадаркі Наталля Куніцкая з канцтаварамі для школьнікаў.







У канцэртнай праграме выступілі мясцовыя артысты, паэты, музыканты і госці з райцэнтра і суседніх сельсаветаў.






















Ала КЛЕМЯНОК.
Фота аўтара.