Дапаможам першаклашкам
11.08.2018
—
Новости Общества
Упраўленнем адукацыі аблвыканкама ініцыяваная акцыя “Збярэм партфель першакласніку”, накіраваная на аказанне дапамогі першаклашкам, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, якіх вярнулі бацькам у сувязі з аднаўленнем бацькоўскіх правоў і іншым дзецям, што знаходзяцца ў цяжкім жыццёвым становішчы. Просім прыняць удзел ў абласной акцыі і аказаць садзеянне ў набыцці партфеля з усімі неабходнымі школьнымі рэчамі.
Падрабязную інфармацыю пра ўдзел ў акцыі можна атрымаць у Наталлі Віктараўны Макаравай па тэлефонах 8-029-166-06-99, 8-0232-35-02-89.
Уладзімір Прывалаў,
намеснік старшыні аблвыканкама.
Фота А. ГУСЕВА.