Новыя тысячы – адвезеныя і перапрацаваныя

Источник материала:  

Нягледзячы на невысокі ўраджай зерневых кагорта тысячнікаў сярод працаўнікоў жніва расце. Літаральна днямі да яе далучыліся вадзіцель з ААТ “Камаровічы” Уладзімір Аксёнаў, які аўтамабілем МАЗ-555142 перавёз больш 1 тысячы тон зерня, і аператар зернесушыльнага агрэгата з КСУП “Капаткевічы” Валянцін Плешкуноў, які сушылкай “СБВС-5” перапрацаваў таксама больш 1 тысячы тон.

Гэта не засталося па-за ўвагай райкама прафсаюза работнікаў АПК. І вось, у сераду, лідары жніва атрымалі разам са словамі віншаванняў удзячныя лісты ад абласной арганізацыі прафсаюзаў і падарункі з рук першага намесніка старшыні – начальніка ўпраўлення  сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалая Місюры і старшыні галіновага прафсаюза Ірыны Берднік.

Новыя тысячы –  адвезеныя і  перапрацаваныя

Віншаванні ад першага намесніка старшыні райвыканкама Мікалая Місюры Валянціну Плешкунову


Новыя тысячы –  адвезеныя і  перапрацаваныя

Вадзіцель ААТ “Камаровічы” Уладзімір Аксёнаў

Як адзначыў Мікалай Місюра, у такое складанае жніво, як сёлета, гэтыя першыя адвезеныя і перапрацаваныя індывідуальныя тысячы тон – ужо вялікае дасягненне, а таксама выказаў спадзяванне, што ўсё ж у хуткім часе першы тысячнік з’явіцца і сярод камбайнераў.

Што ж, з нецярпеннем будзем чакаць, тым больш, што кандыдаты ўжо ёсць.

Дзмітрый БЯЛЬКО, фота аўтара.

←Во время матча "Динамо"-"Зенит" милиция задержала 14 россиян и двоих белорусов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика