Гарынскі агракамбінат з году ў год пашырае колькасць выпускаемай прадукцыі. Поруч з традыцыйнымі кансервамі, якія карыстаюцца попытам, становяцца і навінкі.
– Некалькі гадоў назад мы выпускалі пяць відаў кансерваў. Зараз лінейку пашырылі да 13, – расказвае антыкрызісны кіраўнік Гарынскага агракамбіната Васіль Васільевіч Кавалец.
Акрамя кансерваваных салатаў, гарніраў новая лінейка прадукцыі пад гандлёвай маркай “Гарынь” мае тры віды таматных соусаў. Папулярнасцю карыстаецца і “Соус таматны для шашлыку з часныком і грыбамі”, удастоены ганаровай узнагароды за якасны прадукт “Хрустальны яблык”. Астатнія соусы таксама не ўступаюць па якасці.
Гандлёвая марка “Гарынь” – гэта толькі натуральныя прадукты. Тут няма ніякіх кансервантаў, шкодных дабавак. Напрыклад, сок бярозавы з шыпшынай, сок бярозавы з карыцай і іншыя.
Сярод кансерваваных салатаў новай лінейкі вылучаюцца “Ікра кабачковая экстра”, “Леча балгарскае”. Уласная распрацоўка – “Ікра з буракоў” на ўсіх дэгустацыях атрымлівае самыя высокія балы.
Таццяна СЕГЕН
Фота аўтара