5 жніўня – Дзень чыгуначніка. Віншаванне мясцовай улады
04.08.2018
—
Новости Общества
Паважаныя работнікі чыгункі! Віншуем вас з прафесійным святам!
Былі ў нашых чыгуначнікаў вялікія дасягненні і цяжкія часы, калі напачатку 90-х рэзка скараціліся аб’ёмы перавозак. Але агульны ўздым эканомікі прывёў да ажыўлення ў працы чыгункі: растуць аб’ёмы грузаперавозак, пасажырапаток б’е рэкорды, праз наш горад сталі курсіраваць электрацягнікі.
У чыгуначнікаў Смаргоншчыны ёсць галоўнае - высокі прафесіяналізм, працаздольнасць, дысцыпліна і самаадданасць, таму ваша праца заўсёды будзе запатрабаваная і эканомікай, і грамадствам.
Жадаем вам поспехаў, новых працоўных месцаў, гладкага шляху, высокай хуткасці, дастатку, дабрабыту, моцнага здароўя, сямейнага шчасця.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Раённы савет ветэранаў.